Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт атлетаў WADA заклікаў адхіліць Расею ад Алімпіяды


Камітэт атлетаў Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) напярэдадні разгляду пытаньня аб санкцыях у дачыненьні да расейскіх спартоўцаў заклікаў цалкам адхіліць іх ад удзелу ў Алімпіядзе 2020 году ў Токіё, паведамляе BBC.

9 зь 17 чальцоў Камітэту лічаць, што адзіным правільным рашэньнем стане поўная забарона расейцам выступаць на дзьвюх наступных Алімпіядах. Прапанову Міжнароднага алімпійскага камітэту дазволіць чыстым атлетам з Расеі спаборнічаць у Алімпіядзе пад нэўтральным чальцы камітэту лічаць недастатковым пакараньнем.

Пастаянны і наўмысны падман, карупцыя ёсьць абразай ня толькі тых, хто гуляе сумленна, але і тых, хто імкнецца абараняць свае прынцыпы, гаворыцца ў заяве Камітэту. Такім чынам, камітэт атлетаў далучыўся да патрабаваньняў антыдопінгавых агенцтваў ЗША і Вялікай Брытаніі, якія выступаюць за максымальныя санкцыі ў дачыненьні Расеі.

Пытаньне аб чатырохгадовым адхіленьні расейскіх спартоўцаў ад спаборніцтваў будзе вырашацца на пасяджэньні выканкама WADA 9 сьнежня.

  • 25 лістапада Камітэт адпаведнасьці WADA рэкамэндаваў адхіліць Расею ад усіх міжнародных спаборніцтваў на 4 гады. Акрамя таго, на працягу 4 гадоў расейскі сьцяг нельга будзе падымаць ні на якіх спаборніцтвах, а расейскія спартоўцы і іхны пэрсанал змогуць удзельнічаць у іх толькі пад нэўтральным сьцягам і пры ўмове, калі ім удасца даказаць сваю поўную недатычнасьць да якіх-небудзь парушэньняў.
  • У Міжнародным алімпійскім камітэце заявілі, што падтрымаюць самыя жорсткія санкцыі ў дачыненьні Расеі, уключаючы адхіленьне зборнай ад Алімпійскіх гульняў.
  • Новыя махінацыі з допінгавымі пробамі расейскіх спартоўцаў выявіліся ў студзені сёлета, калі WADA атрымала з маскоўскай лябараторыі базу дадзеных. Спэцыялісты асацыяцыі выявілі, што ў ёй адсутнічаюць сотні патэнцыйных станоўчых пробаў.
  • Допінгавы скандал у расейскім спорце працягваецца ўжо некалькі гадоў. Празь яго расейская зборная не была дапушчаная да Гульняў 2016 году.
  • Расейскія ўлады адмаўляюць, што допінгавая праграма існавала на дзяржаўным узроўні. На днях прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прызнаў, што праблема допінгу ў краіне ёсьць, аднак, паводле яго, «уся цяперашняя сытуацыя нагадвае бясконцы антырасейскі сэрыял».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG