Бабруйчанка прасіла даведку для начальства, што прагаласавала датэрмінова

Датэрміновае галасаваньне, ілюстрацыйнае фота
Датэрміновае галасаваньне, ілюстрацыйнае фота

14 лістапада на участку для галасавання Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акругі №78 у школе №18 назіральнік стаў сведкам размовы выбарніцы і старшыні выбарчай камісіі, зьмест якой перадае кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Паводле назіральніка, жанчына, якая працуе ў «Водаканале», папрасіла камісію выдаць ёй даведку пра тое, што яна прагаласавала датэрмінова.

«Маўляў, ім сказалі, што даведкі такія выдаюцца, — паведамляе назіральнік. — Старшыня ўчастковай камісіі адказала, каб яе начальнік ёй патэлефанаваў, і яна пацьвердзіць, што сапраўды жанчына прагаласавала. А муж нават фота зрабіў, як яна кідае бюлютэнь».

Такія даведкі не прадугледжаныя выбарчым заканадаўствам або інструкцыямі для выбаркамаў. Удзел у дтэрміновым галасаваньні, як і ў саміх выбарах, добраахвотны, а прымус да ўдзелу незаконны.

Калі вы маеце сьведчаньні (фота, аўдыё, відэа) пра такія парушэньні або пра фальсыфікацыі на выбарах, можаце паведаміць пра гэта Радыё Свабода ў Telegram або ў наўпроставыя паведамленьні старонкам Свабоды ў «Аднаклясьніках», «УКантакце», Facebook, Instagram, Twitter або на пошту radiosvaboda@gmail.com.

​
XS
SM
MD
LG