Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Брытаніі заклікаў да датэрміновых выбараў, калі парлямэнт прагаласуе за перанос Brexit


Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан
Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан

Кабінэт міністраў Борыса Джонсана пацярпеў у аўторак паразу пры галасаваньні ў Палаце грамад Вялікай Брытаніі пытаньня аб Brexit. Хоць галасаваньне было працэдурным, яно стала сьведчаньнем таго, што прэмʼер ня можа абапірацца на падтрымку большасьцю дэпутатаў выхаду з Эўразьвязу 31 кастрычніка без пагадненьня.

Вынікі галасаваньня дазволяць дэпутатам абмеркаваць 4 верасьня законапраект, які прадугледжвае забарону на выхад Брытаніі з Эўразьвязу 31 кастрычніка, калі да гэтага моманту парлямэнт ня ўхваліць пагадненьне аб Brexit. Джонсан жа раней абяцаў, што Брытанія выйдзе з Эўразьвязу да 31 кастрычніка ў любым выпадку.

Пасьля галасаваньня прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі заявіў, што, калі законапраект будзе ўхвалены, ён будзе дамагацца датэрміновых парлямэнцкіх выбараў, каб пытаньне вырашаў ужо новы парлямэнт.

3-га верасьня кабінэт Джонсана фармальна страціў большасьць у Палаце грамад брытанскага парлямэнту: адзін з дэпутатаў Філіп Лі перайшоў з кіроўнай партыі кансэрватараў да лібэральных дэмакратаў. Такім чынам, у кансэрватараў і паўночнаірляндзкіх юніяністаў, якія іх падтрымліваюць, стала ў парлямэнце на 1 голас менш, чым у апазыцыі. Гэта ня цягне за сабой адстаўку ўраду і хутчэй сымбалічна паказвае, што прэмʼер ня можа абапірацца на парлямэнцкую большасьць, у тым ліку ў пытаньні аб Brexit.

Джонсан заяўляе, што хоча да 31 кастрычнiка заключыць з Эўразьвязам новую дамову аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЭЗ, і абвінавачвае апанэнтаў у падрыве ягоных намаганьняў. Тыя, у сваю чаргу, сьцьвярджаюць, што сапраўдная мэта Джонсана — Brexit любой цаной, хай нават і зусім без дамовы.

28 жніўня каралева Вялікай Брытаніі Лізавета II ухваліла запыт Джонсана аб прыпыненьні працы парлямэнту з 9-12 верасьня да 14 кастрычніка. Гэта істотна абмяжуе час, які заканадаўцы будуць мець для абмеркаваньня ўмоваў для выхаду з ЭЗ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG