Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураду Джонсана пагражае крах. Кансэрватары страцілі большасьць у парлямэнце Вялікабрытаніі


Прэм'ер Вялікабрытаніі Барыс Джонсан
Прэм'ер Вялікабрытаніі Барыс Джонсан

Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі, якая фармуе цяперашні ўрад, страціла большасьць у ніжняй палаце парлямэнта.

Падчас пасяджэньня 3 верасьня дэпутат ад кансэрватараў Філіп Лі перайшоў да лібэральных дэмакратаў і заняў месца на іх лаўцы перад выступам прэм’ер-міністра Барыса Джонсана. Пераход Лі азначае, што ў Джонсана няма большасьці ў парлямэнце, адзначае ВВС.

Філіп Лі лічыць, што намер урада Джонсана выйсьці з ЭЗ любой цаной можа згубна адбіцца на краіне.

Шэраг дэпутатаў Палаты абшчын ўнесьлі законапраект, у якім прэмʼера хочуць прымусіць перанесьці Brexit на 31 студзеня 2020 года, калі дэпутатам ня ўдасца прыняць новае пагадненьне, ці правесьці галасаваньне аб выхадзе без пагадненьня да 19 кастрычніка.

Пасьля пераходу дэпутата кансэрватараў да апазыцыі, у Джонсана няма фактычна ніякіх шанцаў перашкодзіц некарыснаму для сябе выніку галасаваньня.

28 жніўня каралева Вялікабрытаніі Лізавета II ухваліла запыт прэмʼер-міністра Джонсана аб прыпыненьні працы парлямэнта з 9-12 верасьня да 14 кастрычніка. Гэта істотна абмяжуе час, які заканадаўцы будуць мець для абмеркаваньня ўмоў для выхаду з ЭЗ.

Барыс Джонсан неаднаразова заяўляў, што ў любым выпадку мае намер вывесьці краіну з ЭЗ да 31 кастрычніка, нават без дамовы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG