Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява аб невінаватасьці «Бурага» ня мае юрыдычнай сілы, — Інстытут нацыянальнай памяці афіцыйна


Ромуальд Райс «Буры»
Ромуальд Райс «Буры»

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы зьмясьціў на сваім сайце заяву, у якой сьцьвярджае, што апублікаванае раней у сакавіку паведамленьне ў справе сьледзтва 2005 году аб злачынствах Ромуальда Райса («Бурага») у адносінах да беларусаў Падляшша ня мае юрыдычнай сілы.

11 сакавіка на сайце Інстытуту нацыянальнай памяці (ІНП) Польшчы зьявілася паведамленьне, якое апраўдвала Ромуальда Райса, сьцьвярджаючы, што ранейшыя высновы Інстытуту аб яго ўдзеле ў генацыдзе этнічна беларускага насельніцтва на Падляшшы былі «хібнымі». Паводле паведамленьня, у сьвятле цяперашняга польскага заканадаўства за Ромуальдам Райсам няма ніякай віны.

Цяперашняя заява дае зразумець, што ранейшае паведамленьне пра ацэнку дзейнасьці «Бурага» паходзіла ад гісторыкаў, праца якіх не ўплывае на юрыдычную ацэнку справаў, што расьсьледуюцца пракурорамі Інстытуту. У прыватнасьці, апраўдальныя ацэнкі гісторыкаў не ўплываюць на юрыдычную кваліфікацыю дзейнасьці Ромуальда Райса, у якой сьледзтва з 2005 году знайшло «прыкметы генапцыду» ў адносінах да беларусаў Падляшша.

У выніку крывавага рэйду аддзелу Ромуальда Райса ў студзені-лютым 1946 году згарэлі, часткова або цалкам, вёскі Залешаны, Волька, Шпакі, Зані, Канцавізна. Загінулі тады ад куль або ў полымі 79 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці ды 30 беларускіх фурманаў, якіх «Буры» перахапіў на шляху свайго крывавага рэйду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG