Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партызан


Францускае слова партызан без асаблівых клопатаў прыжылося ў беларускай мове, утварыўшы цэлы куст аднакаранёвікаў: партызаніць, партызанскі, партызаншчына.

Пасьля Другое ўсясьветнае вайны Беларусь у “дружнай сям’і рэспублік-сясьцёр” назвалі “рэспублікай-партызанкай”.

Славуты Купалаўскі верш-праклямацыя “Партызаны, партызаны, беларускія сыны…” як бы нагадваў савецкім партызанам пра партызанаў іншых, напрыклад, пра “зялёнадубаўцаў”, якія дзейнічалі на Палесьсі ў 20-х гадох і змагаліся з бальшавікамі за адзіную непадзельную і незалежную Беларусь.

Пра савецкіх партызанаў напісаныя цэлыя бібліятэкі ўхвальных мэмуараў. Але сымбалічна, што першым партызанскім летапісцам у Беларусі выступіў небезьвядомы Цанава – нарком нутраных справаў – на чыім сумленьні тысячы бязвінных ахвяраў.

У безьлічы мэмуарных хваласьпеваў ці не адзіным за савецкім часам дысанансам выглядае верш Ларысы Геніюш:

Пішуць вершы, повесьці, раманы
Пра няласку нелюдзяў чужых.
Ды калі мне кажуць – партызаны
Жудасна мне робіцца ад іх
Да гэтай пары ў беларускіх лясох захаваліся партызанскія зямлянкі.

А сьпелыя бары – нашы саборы,
а белакурыя гаі – нашы сьвятліцы.

І заўжды гатовыя абараніць беларусаў ад чужога вока самаахвярныя бярозы ды сосны – партызанскія сёстры.

Міхась Скобла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG