Былы супрацоўнік ГРУ, радыёінжынэр Генадзь Краўцоў ужо 9 месяцаў знаходзіцца пад арыштам паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе.
Адвакат Надзеі Саўчанкі, якая знаходзіцца ў маскоўскай турме і якая мае праблемы пры выхадзе з працяглай галадоўкі, паведаміў Радыё Свабода, што расейскі бок дазволіў наведваньне яго падабароннай украінскімі лекарамі.
Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бяз межаў» разблякуе доступ да дзевяці інфармацыйных сайтаў у 11 краінах сьвету ў рамках барацьбы з цэнзурай у інтэрнэце.
Групоўка расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца тэрыторыі Ўкраіны, складае каля 10 тысяч чалавек - лічыць экспэрт брытанскага інстытуту абаронных дасьледаваньняў.
«Той спосаб інтэграцыі расейскай нацыі, які спрабуюць насадзіць такія людзі, як патрыярх Кірыл, прывядзе да таго, што разваліцца расейская дзяржава», — камэнтуе Пол Гобл.
Абарона ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка кажа, што мае новы доказ яе недатычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў, якую ёй інкрымінуюць ў Расеі.
Уладзімер Пуцін скасаваў свой удзел у сёньняшняй калегіі ФСБ Расеі. Расейскага кіраўніка на людзях ня бачылі з 5 сакавіка.
За мінулы год толькі ў Цярнопальскай вобласьці Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату страціла шэсьць парафіяў.
Амэрыканскі экспэрт Робэрт Легволд перакананы: «Улічваючы расейскі кантэкст, можна сказаць: дзесьці плавае нашмат большая рыба».
З тых часоў на сайце Крамля заднім лікам паведамлялася ў тым ліку і пра сустрэчы, якія прайшлі да выходных. У Крамлі настойваюць, што прэзыдэнт здаровы, паведамляе РБК.
У поўнамаштабнай вайне паміж НАТО і Расеяй на тэрыторыі Ўкраіны, пераможа, хутчэй за ўсё, Захад, піша аналітычная арганізацыя Stratfor.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель ня будзе прысутнічаць на парадзе Перамогі ў Маскве 9 траўня, але наведае расейскую сталіцу днём пазьней.
ЗША пашырылі санкцыйны сьпіс у дачыненьні да грамадзянаў Расеі, у яго дадалі 14 прозьвішчаў і 2 арганізацыі. Сярод тых, хто трапіў у санкцыйны спіс — Мікалай Азараў і Аляксандар Дугін
Ваенны экспэрт Андрэй Паротнікаў ацэньвае выхад Расеі з Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе.
З 11 сакавіка Расея выходзіць з Дамовы аб звычайных узброеных сілах, якая рэгулявала колькасьць войскаў у Эўропе з 1992 году. Камэнтар вайсковага экспэрта Аляксандра Алесіна.
Андрэй Закірзянаў з праекту Радыё Свабода «Настоящее время» падрыхтаў сэрыю карыкатураў пра расейска-ўкраінскі крызіс
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін даў даручэньне Цэнтральнаму банку Расеі і расейскаму ўраду вызначыць мэтазгоднасьць і магчымасьць стварэньня валютнага саюзу ў рамках Эўразійскага эканамічнага саюзу. Дададзены камэнтар Багданкевіча.
Расея ад сёньня цалкам спыніла свой удзел у Дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе, якая дзейнічала ад 1992 году.
У Цьвярской вобласьці Расеі ў вёсцы Хорашава будзе адкрыты дом-музей Іосіфа Сталіна.
На слуханьнях у Сэнаце намесьнік дзяржсакратара ЗША зноў ахарактарызавала прысутнасьць расейскіх войскаў ва Ўкраіне як уварваньне.
Кіраўніца Маскоўскай Гэльсынскай групы Людміла Аляксеева сумняваецца, што заказчыкаў забойства Барыса Нямцова знойдуць. Яна лічыць, што гэта маглі быць людзі, зьвязаныя з расейскімі ўладнымі структурамі.
Памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Вікторыя Нуланд пацьвердзіла ў аўторак факт перакіданьня ў Данбас расейскай цяжкай ваеннай тэхнікі.
Пасьля гадоў ізаляцыі сталіца «апошняй дыктатуры Эўропы» раптам адчула сябе цэнтрам сусьветнай дыпляматыі. Піша карэспандэнтка Радыё Свабода Дэйзі Сіндэлар.
Шэсьць ваенных сцэнароў, якія Расея можа выкарыстаць на ўсходзе Ўкраіны, аналізуе арганізацыя Stratfor. Расейскіх салдат ва Ўкраіне, магчыма, нават 90.000, паведамляе BBC.
Сэпаратысты на ўсходзе Ўкраіны цягам сутак 18 разоў абстралялі пазыцыі ўрадавых войскаў.
У сеціве зьявілася копія ліста намесьніка міністра ўнутраных спраў Беларусі, пасьля якога пачаліся затрыманьні фатографаў ля дзяржаўных устаноў. Яе сапраўднасьць пацьвердзілі ў МУС Беларусі.
У сувязі з расьсьледаваньнем забойства Барыса Нямцова ў Чачні 8 сакавіка былі затрыманы яшчэ два чалавекі.
Некалькі сотняў амэрыканскіх танкаў, бронетранспарцёраў і іншых адзінак ваеннай тэхнікі былі дастаўленыя ў панядзелак у Латвію.
Пры гэтым праваахоўныя органы Расеі не выключаюць і вэрсіі пра «замежны сьлед» у забойстве лідэра расейскай апазыцыі.
Вядомая расейская актрыса Лія Ахеджакава зьвярнулася да Надзеі Саўчанкі.
У кнізе «Споведзь бунтара» Барыс Нямцоў распавёў пра сваё сутыкненьне з цяперашнім кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравам.
Ідэя аб стварэньні войска Эўразьвязу не дасягальная і жаданая, лічыць экс-міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більдт.
Старэйшая дачка Барыса Нямцова, Жана Нямцова, абвінаваціла расейскія ўлады ў датычнасьці да гібелі свайго бацькі.
Затрыманьне ў гэтыя выходныя пяці падазраваных ў забойстве Барыса Нямцова з Паўночнага Каўказу выглядае падазрона зручна для Крамля, камэнтуе аналітык Радыё Свабода Браян Уітмар.
На гэтым тыдні Сьледчы камітэт Расеі мае адказаць на просьбу абароны ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі аб далучэньні да справы доказаў яе невінаватасьці і допытаў сьведкаў. Пра гэта паведаміў адвакат Саўчанкі Марк Фейгін.
Наша пасланьне жыхарам Латвіі: армія ЗША акажа любую падтрымку, якая спатрэбіцца — зь зямлі, паветра або мора.
Ва ўказе кіраўніка Расеі гаворыцца, што Кадыраў удастоены ўзнагароды «за дасягнутыя працоўныя посьпехі, актыўную грамадзкую дзейнасьць і шматгадовую добрасумленную працу».
Апытаньне на вуліцах Горадні: «Дзе больш дэмакратыі — у Расеі ці ў Беларусі?»
Палітоляг Станіслаў Бялкоўскі ў размове з расейскай службай Радыё Свабода абмяркоўвае забойства Барыса Нямцова, магчымую рэакцыю Ўладзіміра Пуціна ды ўплыў гэтай падзеі на расейскую апазыцыю.
Абвінавачаны ў забойстве расейскага палітыка Барыса Нямцова Заур Дадаеў быццам бы прызнаўся, што ўчыніў забойства дзеля рэлігійных перакананьняў.
Люсі Кафанаў, аўтар «Расейскай прывіднай арміі ва Ўкраіне», распавяла ў інтэрвію Свабодзе пра матуль загіблых расейскіх салдат, пра іх магілы, сачэньне і прапаганду.
Уладзімер Пуцін распавёў падрабязнасьці падзей мінулага года, якія пацьвярджаюць, што леташняя анэксія Крыма была інсьпіраваная і арганізаваная асабіста ім.
А стаўленьне да расейцаў пагоршылася — сьведчаць дадзеныя дасьледаваньняў варшаўскага Цэнтру польска-расейскага дыялёгу і згоды
У Грозным загінулы кінуў гранату ў паліцыянтаў, пасьля чаго падарваў сябе.
Паводле старшыні Эўракамісіі, Жан-Клода Юнкера, Еўропа тады зможа пераканаўча рэагаваць на пагрозу міру.
Да вечара суботы місія АБСЭ не пацьвердзіла выкананьне гэтага патрабаваньня і настойвае на свабодным доступе міжнародных назіральнікаў у зону канфлікту.
Каля будынка Басманнага суду Масквы знаходзяцца паліцэйскія аўтобусы і аўтазакі, паліцыя патрулюе прылеглую тэрыторыю.
Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Поўдзень" паведаміў сакратар Савету бяспекі Інгушэціі Альберт Барахаеў.
Арганізаваць такую акцыю вырашылі ў сувязі з павышэньнем цэн на прадукты.
На відэапартале youtube зьявіўся адказ на ролік «Я — расейкі акупант», які апраўдвае расейскую экспансію.
Загрузіць яшчэ