Першапачатковае відэа прадстаўляла Расею цывілізатарскай сілай і папярэджвала Захад ад нападу на Расею. Ролік быў загружаны ў сацыяльныя сеткі Яўгенам Журавым, блогерам з Навасыбірску, аднак распаўсюду відэа спрыяла тое, што яго разьмясьціў у сябе ў Twitter Дзьмітры Рагозін, віцэ-прэм’ер РФ у пытаньнях ваенна-прамысловага комплексу, вядомы сваёй жорсткай антызаходняй рыторыкай.
Фільм, які выкарыстоўвае кампутарную анімацыю і графіку, спрабуе даказаць, што суседнія з Расеяй краіны сталі жыць значна горш, калі вырваліся з арбіты Масквы.
За тыдзень яго праглядзела больш за 4 мільёны чалавек.
У новым роліку даюцца супрацьлеглыя прыклады: