Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія танкі ў Рызе


Амэрыканскія танкі ў Рызе
Амэрыканскія танкі ў Рызе

Наша пасланьне жыхарам Латвіі: армія ЗША акажа любую падтрымку, якая спатрэбіцца — зь зямлі, паветра або мора.

«Наша пасланьне жыхарам Латвіі: армія ЗША акажа любую падтрымку, якая спатрэбіцца — зь зямлі, паветра або мора. Мы пашырым апэрацыю Atlantic Resolve, стварыўшы адзіны фронт супраць агрэсіі ва Ўкраіне», — заявіў у панядзелак генэрал-маёр Джон О`Конар, які прыбыў у Рыгу разам з танкамі і бронемашынамі ЗША.

Генэрал таксама адзначыў, што цяпер узброеныя сілы ЗША прабудуць у Латвіі і іншых краінах Балтыі «столькі, колькі будзе трэба». А прывяла амэрыканцаў у Латвію, паводле ягоных слоў, абарона свабоды мясцовага насельніцтва, паведамляе BNS.

Дастаўка тэхнікі ў Латвію прайшла ў рамках апэрацыі Atlantic Resolve — дысьлякаваны ў Латвіі 2-гі бронекавалерыйскі полк арміі ЗША замяніла 1-я брыгада 3-й пяхотнай дывізіі. Гэтая брыгада прабудзе ў Латвіі месяцы тры, да наступнай ратацыі.

9 сакавіка ў Рыгу прыбылі танкі M1A2 Abrams і бронемашыны M2A3 Bradley, а таксама тэхніка забеспячэння — у цэлым больш за 120 адзінак тэхнікі.

Пасля анэксіі Крыму і канфлікту на ўсходзе Украіны ЗША праводзіць у краінах Балтыі і ў Польшчы вучэбную аперацыю Atlantic Resolve. Яе мэта — паказаць жыхарам гэтых краін, што альянс абароніць іх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG