Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі адкрыюць музэй Сталіна і закрыюць музэй ахвяр ГУЛАГу


Адміністрацыя раёна ўхваліла прапанову, якая паступіла ад Расейскага ваенна-гістарычнага таварыства, якое ўзначальвае міністар культуры Расеі Уладзімер Мядзінскі. Адкрыццё музэя будзе прымеркаванае да 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Як паведамілі у Цьвярскім адзьдзяленьні таварыства «Мэмарыял», музэй створаць у доме калгасьніцы Кандрацьевай, дзе Сталін спыняўся у жніўні 1943 года. У экспазыцыі заяўлены наступныя тэмы: «10 сталінскіх удараў», «Уклад Сталіна ў Перамогу», «Роля Сталіна ў эвакуацыі прамысловасьці», «Сталін як сымбаль савецкіх посьпехаў і перамог».

У пачатку сакавіка стала вядома аб ліквідацыі музэя гісторыі палітычных рэпрэсій «Перм-36» — адзінага ў Расеі комплексу сталінскага ГУЛАГу, які захаваўся.

Першая выстава пасьля пераходу музэя пад поўны кантроль дзяржавы будзе прысьвечаная сродкам аховы і тэхнічным спосабам утрыманьня зьняволеных. «Цяпер гэта музэй пра лягерную сыстэму, але не пра палітычных зьняволеных. Яны не гавораць пра рэпрэсіі або пра Сталіна»,— сказаў у інтэрвію ВВС дырэктар некамэрцыйнай арганізацыі «Перм-36» Віктар Шмыроў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG