Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыёлягі зафіксавалі рост сымпатыяў палякаў да беларусаў і ўкраінцаў


Падчас канцэрту "Салідарныя зь Беларусьсю"
Падчас канцэрту "Салідарныя зь Беларусьсю"

Стаўленьне палякаў да расейцаў пагоршылася на працягу мінулых двух гадоў — сьведчаць дадзеныя дасьледаваньняў варшаўскага Цэнтру польска-расейскага дыялёгу і згоды. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Польшчы Аляксей Дзікавіцкі.

Больш за 80 адсоткаў палякаў лічаць Расею дзяржавай адназначна «недружалюбнай» або «хутчэй недружалюбнай» у адносінах да Польшчы. Характэрна, што столькі ж — 82 адсоткі апытаных лічаць іншага свайго магутнага суседа — Германію дзяржавай «сяброўскай». У параўнаньні з папярэднім дасьледаваньнем, якое праводзілася ў 2012 годзе, вырасьлі сымпатыі палякаў да Ўкраіны, Беларусі і Літвы.

Калі два гады таму 61 працэнт апытаных лічылі расейцаў народам, які прыязна ставіцца да палякаў, то цяпер гэты паказьнік зьнізіўся да 46 працэнтаў, прычым адназначна прыязным народам расейцаў назваў толькі кожны чацьвёрты са ста палякаў.

Аўтары дасьледаваньня адзначаюць, што калі два гады таму адным з асноўных фактараў, якія ўплываюць на стаўленьне палякаў да Расейскай Фэдэрацыі былі падзеі, зьвязаныя з катастрофай польскага прэзыдэнцкага самалёта пад Смаленскам, то цяперашняе пагаршэньне зьвязанае перш за ўсё з агрэсіяй ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG