Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году Алесь Міхалевіч, затрыманы раніцай 8 верасьня на літоўска-беларускай мяжы, разумеў, што яго затрымаюць і, магчыма, возьмуць пад варту.
Праект Андруся Такінданга прадстаўляе жартаўлівую прыпеўку пра выбары. А што думаеце вы? Ці зьбіраецеся ісьці галасаваць? Выказвайцеся ў камэнтарах!
Былы палітвязень, экс-кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікола Статкевіч кажа, што зь вялікай павагай ставіцца да Алеся Міхалевіча і вітае ягоны мужны крок — вяртаньне на радзіму.
7 верасьня каля пяці тысяч фэрмэраў з больш чым тысяччу трактароў пратэставалі ў Брусэлі супраць палітыкі санкцый Эўразьвязу ў адносінах да Расеі.
За часы прэзыдэнцтва зь Беларусі зьехалі сотні тысяч людзей, у большасьці сваёй – жывых, разумных і неабыякавых.
Хіба кожнаму апазыцыянэру яшчэ не зашылі мікрафончык у нагавіцы ці ў каўнер кашулі?
Сёньня ў Горадні мае адбыцца паседжаньне Эўразійскай міжурадавай рады. Плянуецца ўдзел расейскага прэм’ера Дзьмітрыя Мядзьведзева.
Супрацоўнікі міліцыі ўжо выехалі на станцыю Гудагай на беларуска-літоўскай мяжы па затрыманага там раніцай 8 верасьня экс-кандыдата у прэзыдэнты Алеся Міхалевіча.
Пра гэта ўдзельнік выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі паведаміў сёньня Свабодзе.
Калі Алесь Міхалевіч будзе ўзяты пад варту і адпраўлены ў СІЗА, праваабаронцы будуць лічыць яго палітвязьнем.
Лідэры пратэстоўцаў і прадстаўнікі ўлады заявілі паасобку, што гатовыя абмяркоўваць патрабаваньні, сфармуляваныя падчас антыўрадавых маніфэстацый, якія пачаліся ў нядзелю ў цэнтры Кішынёва.
Супрацоўнікі КДБ абтэлефаноўваюць удзельнікаў пахаваньня ў Берасьці сябра аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алеся Чаркашына, які загінуў у Данбасе.
Чарговы раўнд перамоваў Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны адбудзецца 8 верасьня ў Менску.
Былы кандыдат на прэзыдэнта і вязень Плошчы-2010, палітычны эмігрант Алесь Міхалевіч заявіў пра сваё вяртаньне ў Беларусь.
Грэцыя пацьвердзіла інфармацыю аб тым, што Расея запытвала дазвол на дастаўку ваенных грузаў у Сірыю празь яе паветраную прастору.
На думку Навальнага, «варта сабрацца, абмеркаваць важныя рэчы і прадэманстраваць» уладам, што «мы неяк ня вельмі плянавалі жыць у манархіі».
Небывалы лік мігрантаў «заселіць і зьменіць» Нямеччыну ў наступныя некалькі гадоў, заявіла ў панядзелак журналістам нямецкая канцлерка Ангела Мэркель, заклікаўшы ўсе дзяржавы ЭЗ прымаць у сябе ўцекачоў.
Масавыя пратэсты ў Малдове, наладжаныя непарлямэнцкім рухам «Годнасьць і праўда», мы папрасілі пракамэнтаваць кіраўніка Кішынёўскага бюро нашага радыё Васіліў Батнару. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст.
Другі прэзыдэнт Армэніі Робэрт Качаран не выключае свайго вяртаньня ў вялікую палітыку. «Ніколі не кажы ніколі», — заявіў ён у эксклюзіўным інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Ганьне Соўсь.
На Гомельшчыне стаўленьне да ўдзелу у прэзыдэнцкіх выбарах вылучэнкі кампаніі «Гавары праўду» Тацяны Караткевіч падзяліла апазыцыйных актывістаў на два блёкі.
У інтэрвію Свабодзе кіраўнік беларускага Цэнтру стратэгічных і замежнапалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі тлумачыць, чаму пытаньне расейскай авіябазы — праверка Лукашэнкі на ляяльнасьць і чаму Масква гатовая пайсьці на дэстабілізацыю сытуацыі ў Беларусі.
Побач з Палацам Незалежнасьці затрымалі пікетоўцаў, дольшчыкаў аднаго з даўгабудаў, і журналістку «Народнай Волі» Кацярыну Андрэеву.
Уладзімер Някляеў і Анатоль Лябедзька распавялі Радыё Свабода, што робяць пасьля гучнай прэсавай канфэрэнцыі 28 жніўня і ці ёсьць ужо якія наступствы іхніх заяваў.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты і палітычны зьняволены, нядаўна вызвалены з магілёўскай турмы Мікалай Статкевіч уключыўся ў выбарчую барацьбу і запрашае на пікет 10 верасьня а 18 гадзіне перад галоўным уваходам у ГУМ.
Падзеі ў Кішынёве — вачыма жыхаркі малдаўскай сталіцы Ганны Мазур, этнічнай беларускі, культуроляга і фотамастака. Зь ёю пагутарыў карэспандэнт Свабоды.
Шосты прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта падаў дакумэнты для рэгістрацыі — гэта былая настаўніца зь Берасьця Жанна Раманоўская, якая сабрала ўсяго 780 подпісаў.
Малдаўскі палітоляг Анатол Цэрану ў інтэрвію Радыё Свабода заявіў, што ў Малдове ёсьць дастаткова ўмоў для таго, каб цяперашнія пратэсты атрымалі працяг.
Палітоляг Оазу Нантой канстатуе, што ў малдаўскім грамадзтве назапасіўся вялікі пратэстны патэнцыял, але сілавы варыянт разьвіцьця падзей не прагназуецца.
Учора ўвечары на цэнтральнай плошчы Кішынёва было ўсталявана каля 30 намётаў, але да раніцы намётавы гарадок, які пратэстоўцы назвалі мястэчкам «Годнасьці і справядлівасьці», павялічыўся амаль да ста намётаў.
З кіраўніком адэскай аблдзяржадміністрацыі, былым прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі пагутарыла Алена Рыкаўцава.
Удзельнік выбарчай кампаніі па выбарах на прэзыдэнта Беларусі Віктар Цярэшчанка пракамэнтаваў Свабодзе выказваньне старшыні ЦВК на ягоны адрас.
Канцлер Аўстрыі Вэрнэр Файман заявіў, што захады, якія дазваляюць тысячам нелегалаў бесьперашкодна перасякаць мяжу, будуць адменены.
Чакаюцца сустрэчы з уладамі, патэнцыйнымі кандыдатамі на выбарах прэзыдэнта, кіраўніцтвам ЦВК і пазапарлямэнцкай апазыцыяй.
Улады ФРГ паведамілі, што ацэньваюць колькасьць мігрантаў, якія прыбылі ў іх краіну ў нядзелю, прыкладна ў 10 000 чалавек. У мінулую суботу іх прыбыло 11 000.
Тысячы ўдзельнікаў акцыі пратэсту патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Малдовы і датэрміновых выбараў.
Агульная колькасьць уцекачоў, якія прыбылі ў Нямеччыну 5 і 6 верасьня, можа дасягнуць 17 тысяч чалавек, цытуе Deutsche Welle нямецкую фэдэральную паліцыю.
Каля 40 тысяч чалавек — паводле ацэнкі арганізатараў — сабраліся ў цэнтры Кішынэву і ўзялі ўдзел у мітынгу супраць «злодзеяў», арганізаваным Грамадзянскай плятформай «Годнасьць і ісьціна».
Сёньня ў Менску актывісты Маладога Фронту адзначылі 18-годзьдзе арганізацыі. На мерапрыемства ў Сядзібе БНФ сабраліся цяперашнія і былыя актывісты, журналісты і сябры.
Амэрыканскі інфарматар Эдвард Сноўдэн, які атрымаў нарвэскую прэмію імя пісьменьніка і гуманіста Бьёрнстьернэ Бьёрнсана, на цырымоніі ўзнагароджаньня раскрытыкаваў спробы расейскіх уладаў кантраляваць інтэрнэт і сказаў, што апынуўся ў Расеі не зусім па сваёй волі.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка кажа, што яго галоўным прыярытэтам зьяўляецца захаваньне адзінства праўкраінскай глябальнай кааліцыі.
У Паўднёвай вайсковай акрузе прайшлі вучэньні з удзелам авіяцыі і войскаў СПА з баявымі стрэльбамі
Дэманстранты з руху «Чырвоны блёк» спрабавалі прарвацца да будынку Генэральнай пракуратуры краіны, аднак не змаглі пераадолець паліцэйскі кардон. Пасьля гэтага актывісты пачалі ўсталёўваць на вуліцы намёты.
Улады спрабавалі перашкодзіць правядзеньню мітынгу, арганізаваўшы 6 верасьня ў цэнтры Кішынэву маштабны бясплатны канцэрт, аднак большасьць артыстаў адмовіліся ў ім удзельнічаць.
І ўжо цяпер ясна: разграбаць яго наступствы давядзецца вельмі доўга.
Толькі цягам 5 верасьня ў гэтыя краіны прыбылі больш за 10 тысяч мігрантаў. Аўстрыя і Нямеччына, ўзгаднілі свае дзеяньні і адкрылі межы для тысячаў уцекачоў — пераважна з Сірыі.
Мы – жыхары краіны, дзе ня стала СССР, дзе «імпэрыю зла» скасавалі. Які выдатны брэнд! Суседзі могуць толькі пазайздросьціць.
Пятро Парашэнка падзякаваў футбалістам за гульню і заўзятарам за падтрымку і атмасфэру.
Традыцыя ладзіць у першыя выходныя верасьня бардаўскі фэст «Аршанская бітва» была запачаткавана ў 1990-я — у першыя гады існаваньня незалежнай Беларусі.
Знойдзены новыя сьведчаньні адпраўкі расейскіх вайскоўцаў у Сірыю і выкарыстаньня ў гэтай краіне найноўшай расійскай тэхнікі.
Сёньня ў Львове зборная Беларусі згуляла матч адборачнага этапу Чэмпіянату Эўропы па футболе 2016 года. Яшчэ задоўга ўвага да гэтага матчу была прыцягнутая менавіта праз фанатаў. Як і чакалася, нават супрацьлеглыя сэктары маюць агульныя крычалкі.
Загрузіць яшчэ