Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыя і Нямеччына адкрылі межы для ўцекачоў


Толькі цягам 5 верасьня ў гэтыя краіны прыбылі больш за 10 тысяч мігрантаў. Аўстрыя і Нямеччына, ўзгаднілі свае дзеяньні і адкрылі межы для тысячаў уцекачоў — пераважна з Сірыі.

Паводле аўстрыйскіх уладаў, у краіну прыбылі больш за 6 тысяч мігрантаў. У Зальцбургу — апошнім пункце перад мяжой з Германіяй — работнікі гуманітарных арганізацый і валянтэры перадалі ўцекачам цёплую вопратку і абутак.

Спэццягнікі даставілі ў Баварыю да сямі тысяч мігрантаў. Паліцыянты Мюнхена распавялі, што арабскія перакладчыкі дапамагаюць уцекачам прайсьці рэгістрацыю ў спэцыяльных крызысных цэнтрах.

Мігранты кажуць, што ў Вугоршчыне яны сутыкнуліся з зусім іншым стаўленьнем — там у месцах навалы ўцекачоў панаваў хаос, адбываліся беспарадкі і сутыкненьні. Толькі ў ноч на суботу вугорскія ўлады выдзелілі больш за сто аўтобусаў, якія давезьлі мігрантаў да аўстрыйскай мяжы. Раней усе цягнікі заходняга напрамку ў Вугоршчыне былі адмененыя.

У суботу ў Будапэшт прыбылі новыя групы ўцекачоў з Балкан, куды яны едуць з Турэччыны і Грэцыі, дабіраючыся да іх ўзьбярэжжа па моры імкнучыся выратавацца ад ваенных дзеяньняў у краінах Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG