Расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што да канца году Расея разьлічвае стаць сябрам Усясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO). Ён заявіў, што зараз ідуць досыць складаныя перамовы, аднак выказаў спадзяваньне, што замежныя партнэры, якія хочуць гандляваць на расейскім рынку, здолеюць канчаткова ўзгадніць пераход на стандарты, якія выкарыстоўваюцца ў Расейскай Фэдэрацыі.