Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубілюс запрасіў Лукашэнку пакатацца на ровары


Сёлета традыцыйны літоўскі паход на роварах "Заварочвай направа" на чале з прэм'ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам мае прайсьці ў Беларусі, непадалёк ад літоўскай мяжы. Падчас візыту ў Менск у канцы чэрвеня Кубілюс запрасіў узяць удзел у паходзе беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку.

Як піша літоўскае выданьне "Vilniaus diena", паход мае адбыцца з 27 ліпеня па 1 жніўня. Яго маршрут пакуль што канчаткова ня вызначаны, але плянуецца правесьці яго ў раёнах Беларусі, якія мяжуюць зь Літвой і ў якіх жыве шмат этнічных літоўцаў. Пакуль невядома ці адгукнецца Аляксандар Лукашэнка на прапанову літоўскага прэм'ера далучыцца.

Паход на роварах "Заварочвай направа" мае прайсьці ўжо дзявяты раз. Яго ладзіць партыя Саюз айчыны – хрысьціянскія дэмакраты. Чакаецца, што акрамя Кубілюса, які накіруецца ў паход у першы тыдзень свайго адпачынку, на роварах таксама паедуць і некаторыя іншыя чальцы ўраду, у тым ліку міністар сацыяльнай абароны і працы Данатас Янкаўскас і міністар эканомікі Дайнюс Крэйвіс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG