Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубілюс спадзяецца, што Беларусь ня будзе будаваць АЭС на мяжы зь Літвой


Андрус Кубілюс
Андрус Кубілюс
Супрацоўніцтва Літвы зь Беларусьсю ў галіне атамнай энэргетыкі, на думку літоўскага прэм'ера, магло б пераканаць суседзяў адмовіцца ад намеру будаваць АЭС на мяжы зь Літвой.

"Мы маглі б пераканаць іх у тым, што будаваць атамную электрастанцыю ля мяжы зь Літвой — ня мудра. Але гэта пытаньне далёкай будучыні", — заявіў прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс, паведамляе літоўскае Нацыянальнае радыё і тэлебачаньне (LRT).

Паводле Кубілюса, падрыхтоўка да будаўніцтва новай літоўскай атамнай электрастанцыі рухаецца. Прэм'ер-міністар упэўнены, што да пачатку наступнага года будзе знойдзены стратэгічны інвэстар. Тады разам з латышамі, эстонцамі і палякамі літоўцы пачнуць пэўныя працы па будаўніцтве новай АЭС у Літве, перадае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG