Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шпіёнскі скандал набліжаецца да канца


Расейскія грамадзяне, затрыманыя амэрыканскімі ўладамі паводле падазрэньня ў шпіянажы і сёньня раніцай высланыя з ЗША, прызямліліся ў Вене.

У сваю чаргу прэзыдэнт Мядзьведзеў падпісаў указ аб памілаваньні Ігара Суцягіна, а таксама яшчэ траіх зьняволеных - Аляксандра Запарожскага і Сяргея Скрыпаля, былых супрацоўнікаў ГРУ і СВР, а таксама Генадзя Васіленкі, былога работніка службы бясьпекі тэлекампаніі НТВ.

Паводле інфармацыі Радыё Свабода, Ігар Суцягін ужо знаходзіцца ў Вене, адкуль выправіцца ў Лёндан, дзе і будзе праведзены абмен. Як і куды будуць дастаўленыя Запарожскі, Скрыпаль і Васіленка, пакуль не вядома. ІТАР-ТАСС са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі паведамляе, што вяртаньне на радзіму грамадзянаў Расеі ўдалося арганізаваць хутка, тэхналягічна і без ускладненьняў.

Расейскія шпіёны пакідаюць Нью-Ёрк
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:59 0:00
Наўпроставы лінк


Справа аб выкрыцьці адзінаццаці расейскіх агентаў ў ЗША 8 ліпеня завяршылася хуткім, падкрэсьлена нешматслоўныя дзелавым судовым слуханьнем у Нью-Ёрку. Дзесяць абвінавачаных у аранжавых турэмных робах і ў кайданках былі ўведзеныя ў судовую залю, пасаджаныя на лавы, звычайна адведзеныя прысяжным. Адвакаты кожнага разьмясьціліся перад імі. На пытаньне судзьдзі Кімбы Вуд, ці згодныя яны з умовай дасудовага пагадненьня, паводле якога яны прызнаюць віну ў тым, што дзейнічалі ў ЗША як незарэгістраваныя агенты Расіі, адзін за адным адказалі сьцьвярджальна. З сакрэтаў на судзе было выкрыта зусім няшмат: сапраўдныя імёны пяцёх агентаў. За англасаксонскімі псэўданімамі хаваліся Уладзімір і Лідзія Гур'евы, Андрэй Бязрукаў, Алена Вавілава і Міхаіл Васянкоў.

Вікі Пэлаес
З вуснаў падсуднай Вікі Пэлаес, грамадзянкі Перу, стала вядома, што Расея прапаноўвае ёй грамадзянства, кватэру ў Маскве, дзьве тысячы даляраў штомесячнай пэнсіі, магчымасьць паездак у Пэру і візы для яе дзяцей. Судзьдзя хутка завяршыла слуханьні, прысудзіўшы дзясятцы ўжо праведзены за кратамі тэрмін, а таксама пазбавіўшы іх заробленай у Злучаных Штатах маёмасьці, улучна зь нерухомасьцю. Кожнаму зь дзесяці забаронена зарабляць на продажы правоў на экранізацыю або бэлетрызацыю сваёй гісторыі, любыя ганарары належаць амэрыканскай дзяржаве.

Прадстаўнік амэрыканскай пракуратуры заявіў, што такі зыход справы - згода суду на прызнаньне расейскімі агентамі сваёй віны па адным пункце і абмен дзясяткі на чатырох расейцаў - адпавядае нацыянальным інтарэсам ЗША. Тым ня менш дэманстратыўнае згортваньне справы, нягледзячы на тое, што толькі некалькі дзён таму пракуратура абяцала прадставіць новыя дадзеныя аб незаконнай дзейнасьці абвінавачаных, дадало, на погляд назіральнікаў, яркі штрых да вельмі незвычайнай шпіёнскай драмы.

Эн Чэпмэн
Амэрыканскія афіцыйныя асобы пацьвердзілі, што двухбаковыя перамовы аб абмене пачаліся неўзабаве пасьля арышту 10 расейскіх агентаў. Палітычныя аглядальнікі зварачаюць увагу на чыста асабістую праблему, якую давядзецца вырашаць некаторым шпіёнскім парам: дзеці, якія жывуць у Амэрыцы некалькі гадоў, ходзяць у амэрыканскую школу, сябруюць з амэрыканскімі дзецьмі - ці захочуць яны выехаць у Расею, якую дрэнна ведаюць? З такой праблемай сутыкаліся многія так званыя вяртанцы. Шмат каму зь іх давялося вярнуцца ў Расею, пакінуўшы дзяцей у Амэрыцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG