Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск за ўдзел ва "Ўсходнім партнэрстве" Расеі і Турэччыны


Пра гэта заявіў, выступаючы на канфэрэнцыі праграмы "Ўсходняе партнэрства" ў Варшаве, консул Беларусі ў Польшчы Андрэй Лазавік.

Канфэрэнцыя была прысьвечана тэме "Дзе мы знаходзімся? Посткамуністычныя і постсавецкія краіны за апошнія 20 гадоў".

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 200 чалавек — адказныя прадстаўнікі замежнапалітычных ведамстваў краін-удзельніц праграмы (Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы, Украіны і Беларусі), а таксама дыпляматы, вядучыя палітычныя ды грамадзкія дзеячы краін Усходняй і Заходняй Эўропы, ЗША.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі праекты, накіраваныя на палітычнае, эканамічнае і юрыдычнае збліжэньне шасьці постсавецкіх рэспублік з ЭЗ. Дзеля гэтага Брусэль мае выдаткаваць да 2013 году ня менш як 600 мільёнаў эўра.

Як адзначыў беларускі дыплямат Андрэй Лазавік, неабходнасьць удзелу ў праектах "Партнэрства" такіх краін, як Расея і Турэччына, — відавочная. Размова ідзе, напрыклад, пра праект "Вікінг", мэта якога — кантэйнэрныя чыгуначныя перавозкі з портаў Балтыйскага мора да Чорнага празь Літву, Беларусь і Ўкраіну. Раней з заклікам да Турэччыны стаць партнэрам праекту зьвярнуўся міністар транспарту Літвы Элігіюс Масюліс.

Паводле слоў Андрэя Лазавіка, вельмі важную ролю ў цяперашніх інтэграцыйных працэсах грае адраджэньне даўніх водных шляхоў, якія злучалі басэйны Чорнага і Балтыйскага мораў, у тым ліку шляху Дняпро — Вісла — Одэр.

На канфэрэнцыі гучалі прапановы павялічыць бюджэт "Партнэрства". Як адзначалася ў выступе намесьніка кіраўніка польскага МЗС Яна Баркоўскага, "працэс умацаваньня супрацоўніцтва з усходнімі суседзямі можа быць паскораны толькі шляхам павелічэньня аб’ёму рэсурсаў. Без належнай пазыцыі ў бюджэце ЭЗ на 2014—2020 гады поўнае дасягненьне мэтаў праграмы не ўяўляецца магчымым".

Паводле Баркоўскага, падчас свайго старшынства ў ЭЗ у другой палове 2011 году Польшча як адна з краін-ініцыятарак "Усходняга партнэрства" будзе імкнуцца да павелічэньня фінансаваньня праграмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG