Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынаў сустрэўся з Вэстэрвэле


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў
Пра гэта паведамляецца ў прэсавым рэлізе беларускага пасольства ў Нямеччыне.

Кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў сустрэўся зь нямецкім віцэ-канцлерам, кіраўніком МЗС ФРГ Гіда Вэстэрвэле 8 ліпеня ў Бэрліне, за дзень да перамоваў у Менску з эўракамісарам у справе пашырэньня ЭЗ і палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюле.

Падчас сустрэчы Мартынава і Вэстэрвэле галоўны акцэнт рабіўся на двухбаковых дачыненьнях, а таксама на дачыненьнях паміж Беларусьсю і ЭЗ«.

«Абмеркаваньне было сканцэнтраванае на актуальных пытаньнях двухбаковага парадку дня, стасунках паміж Беларусьсю і ЭЗ, пытаньнях рэгіянальнай і міжнароднай палітыкі», гаворыцца ў паведамленьні беларускага пасольства.

У часе свайго наведаньня Бэрліну беларускі міністар таксама сустрэўся зь дзяржсакратаром Фэдэральнага міністэрства эканомікі і тэхналёгіяў Бэрндам Пфафанбахам. Абодва ўзялі ўдзел ў пасяджэньні Беларуска-Нямецкай рады эканамічнага супрацоўніцтва, сустаршынямі якой з’яўляюцца.

Як паведамляецца на сайце нямецкага міністэрства эканомікі і тэхналёгіяў, у часе паседжаньня рады былі абмеркаваныя пытаньні «пашырэньня нямецка-беларускіх эканамічных стасункаў, паляпшэньня клімату для гандлю і інвэстыцыяў, а таксама падвышэньня энэргаэфэктыўнасьці ў Беларусі»

Беларускі бок таксама праінфармаваў адносна апошняга разьвіцьця падзеяў у сувязі з стварэньнем Мытнага зьвязу Расеі, Беларусі і Казахстану.

Бэрнд Пфафэнбах пацьвердзіў падтрымку фэдэральным урадам пэрспэктыўных праектаў нямецкіх кампаній у Беларусі. Было таксама адзначана, што найбліжэйшая суседка ЭЗ Беларусь, якая мае добры патэнцыял і геапалітычнае месцазнаходжаньне, адчувае неабходнасьць у правядзеньні шырокіх эканамічных мадэрнізацыяў. Нямецкія кампаніі, у сваю чаргу, могуць дапамагчы ёй у гэтым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG