Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі на БТ ў прайм-тайм


Міхаіл Саакашвілі
Міхаіл Саакашвілі
На сайце Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі анансуецца гутарка з прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. Паведамляецца, што 15 ліпеня ў вечаровым эфіры ў рубрыцы «Актуальнае інтэрвію» кіраўнік Грузіі адкажа на пытаньні спэцыяльнага карэспандэнта «Першага каналу».

Сярод акрэсьленых тэмаў ня толькі цяперашнія і пэрспэктыўныя стасункі Беларусі і Грузіі, а таксама расейскі чыньнік у жыцьці гэтай закаўкаскай краіны: ці рэальна прымірыць Тбілісі і Маскву? Калі Грузія ўступіць у Эўразьвяз і NATO? Пра гэта ды іншае будзе інтэрвію, якое выйдзе адразу пасьля «Панарамы».

Учора зьявілася інфармацыя пра таемную сустрэчу ў мінулыя выходныя Міхаіла Саакашвілі і Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіне. Праўда, усе высілкі даведацца, ці адпавядаюць зьвесткі рэальнасьці, плёну ня мелі. Некаторыя экспэрты настойваюць на тым, што Лукашэнка дагэтуль не вярнуўся ў Беларусь зь нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў краінаў СНД у Ялце, сумясьціўшы працу з кароткі адпачынкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG