Памочнік прэзыдэнта ў пытаньнях бясьпекі Віктар Лукашэнка прыняў удзел у байкерскім прабегу, які адбыўся ў Менску 25 красавіка.
Вядомая галівудзкая акторка Дэмі Мур сустрэлася зь лідэрам грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэем Саньнікавым на Сэдонскім форуме, арганізаваным Інстытутам Джона Макейна.
Сотня маладзёнаў пад сьцягамі БРСМ і «Белай Русі» гадзіну чакала прыезду 15 расейскіх байкераў пад Курганам славы. Кіраваў сустрэчай намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ігар Бузоўскі.
Дзьмітры, адзін з удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», прыйшоў на шэсьце з плякатам «А можа, так і трэба», да якога была прымацаваная вяроўка зь пятлёй на Дзьмітравай шыі.
Удзельніка Чарнобыльскага шэсьця Віктара Шапуцьку адпусьцілі з Савецкага РАУС Менску. Яго затрымалі напрыканцы акцыі.
Назіральнікі зафіксавалі на відэа канфлікт аднаго з арганізатараў — Віталя Рымашэўскага — з кіраўніком аддзелу грамадзка-масавай работы Менгарвыканкаму Юрыем Уральскім.
У сталіцы прайшоў традыцыйны «Чарнобыльскі шлях» — ад праспэкта Незалежнасьці да храма Іконы Божай Маці «Адшуканьне згінулых» на вуліцы Карастаянавай. Удзел у акцыі ўзяло некалькі сотняў чалавек.
На плякаце маладафронтаўцаў падчас Чарнобыльскага шляху былі паказаныя эмблемы партыяў — «Вашая гульня скончана» і па-ангельску — «Game over» і «Shift + delete».
Праваабаронцы паведамілі пра затрыманьне ўдзельніка Чарнобыльскага шляху Віктара Шапуцькі, а таксама хлопца з украінскім сьцягам. Празь некаторы час Шапуцьку адпусьцілі.
Пасьля аварыі на ЧАЭС над аварыйным блёкам збудавалі «саркафаг», але ён даўно адслужыў свой тэрмін і ў апошнія гады руйнуецца.
Захарчанка таксама сказаў, што не аддасьць мяжу з Расеяй пад кантроль кіеўскіх уладаў нават пасьля выбараў, але пры гэтым упэўнены, што Ўкраіна павінна спаўна аплаціць аднаўленьне Данбасу.
У Беларусь калёна расейскіх байкераў прыбыла вечарам 25 красавіка. У іхніх плянах — наведаць Курган Славы, Хатынь і Брэсцкую крэпасьць.
На завяршэньне Чарнобыльскага шляху, які праходзіць у Менску, плянуецца прыняць адмысловую рэзалюцыю.
Акцыя, санкцыянаваная ўладамі, пачалася ад кінатэатру «Кастрычнік», яе асноўны лёзунг «Не — расейскай ядзернай пагрозе».
У Магілёве актывісты партыі БНФ ушанавалі ахвяраў чарнобыльскай трагедыі ля крыжа памяці, што непадалёк ад гарадзкіх Паўднёва-ўсходніх могілак.
Сярод удзельнікаў мотапрабегу былі губэрнатар Калінінградзкай вобласьці, а таксама амбасадар Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў, генэральны консул у Гданьску Аляксандар Карачэўцаў.
Удзел у акцыі ўзялі да тысячы чалавек.
Ва Украіне адзначаюць 29-ю гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Сёньня, як чакаецца, прэзыдэнт Украіны наведае Чарнобыльскую АЭС.
Расейскія хакеры, якія атакавалі кампутарную сыстэму Белага дома ў мінулым годзе, атрымалі доступ да незасакрэчаных электронных лістоў Барака Абамы.
Прагназуецца перамога 74-гадовага Нурсултана Назарбаева
Грамадзкія актывісты падрыхтавалі да сустрэчы «пуцінскіх» байкераў плякат «Акупанты — вон», жоўта-блякітны і бел-чырвона-белы сьцягі і партрэт загінулага на Майдане беларуса Міхаіла Жызьнеўскага.
Невядомыя зьнесьлі кветкі, сьвечкі, плякаты і пабілі партрэты палітыка.
Пра гэта, камэнтуючы пытаньне журналістаў, заявіў у ходзе брыфінгу на Мікалаеўшчыне прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына будзе назіраць за хадою падрыхтоўкі і правядзеньня пазачарговых выбараў прэзыдэнта Казахстану.
Сойм партыі БНФ 25 красавіка прыняў рашэньне не вылучаць свайго партыйнага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары 2015 году.
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць мотапрабег расейскіх байкераў з клюбу «Начныя ваўкі», якія спрабуюць праехаць з Масквы да Бэрліну.
На тэлеканале Белсат адбылася прэм’ера фільму Антося Цялежнікава, які паказвае жыцьцё добраахвотніцкага батальёну «Правы сэктар».
Пра гэта ў інтэрвію расейскай радыёстанцыі «Коммерсант FM» заявіў лідэр клюбу Аляксандар Залдастанаў (Хірург).
Турэцкаму зьнешнепалітычнаму ведамству не спадабалася, што кіраўнік расейскай дзяржавы назваў падзеі 1915 году словам «генацыд».
25 красавіка на ІХ зьезьдзе Беларускай асацыяцыі журналістаў новым старшынём грамадзкага аб’яднаньне абраны Андрэй Бастунец, які да гэтага працаваў намесьнікам старшыні БАЖу.
Байкеры павінны самі падаць у кампэтэнтныя чэскія органы просьбы аб дазволе на праезд, аднак разгледзець іх своечасова будзе складана.
Заўтра ў Менску пройдзе традыцыйнае шэсьце «Чарнобыльскі шлях». Збор удзельнікаў прызначаны на 14 гадзіну каля кінатэатру «Кастрычнік».
Украінская вэрсія часопісу Elle зьмяніла вокладку новага нумару, на якой быў здымак амэрыканскай акторкі Мішэль Уільямс у сукенцы колераў георгіеўскай стужачкі.
Заснавальнік і ідэйны кіраўнік мотаклюбу «Начныя ваўкі» Аляксандар Залдастанаў (Хірург) распавёў тэлеканалу НТВ, якім чынам яго сябры маюць намер абысці забарону Варшавы на ўезд у краіну.
Лідэр Brutto у інтэрвію часопісу Maxim распавёў пра акалічнасьці ад’езду з Радзімы.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў у інтэрвію расейскай газэце «Свободный курс» заявіў, што беларускае грамадзтва падтрымала рашэньне пра анэксію Крыма яшчэ болей за расейцаў.
Помнік Леніну зьявіўся каля сярэдняй школы № 84. Раней гэты помнік доўгія гады стаяў на вуліцы Герояў 120-й дывізіі, пасярод скрыжаваньня недалёка ад зьезду з праспэкта Незалежнасьці.
24 красавіка суд Цэнтральнага раёна Гомеля аштрафаваў журналістаў-фрылансэраў Натальлю Крывашэй і Кастуся Жукоўскага на 5,4 мільёна рублёў кожнага за парушэньне заканадаўства аб СМІ.
Пасольства Беларусі адкрыецца ў Грузіі ў 2016 годзе, заявіў Аляксандар Лукашэнка пасьля нефармальнай сустрэчы 24 красавіка з прэзыдэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі ў Батумі.
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заклікаў Турэччыну выкарыстоўваць «іншыя словы» для апісаньня забойства ў Асманскай імпэрыі каля 1,5 мільёна армянаў падчас Першай сусьветнай вайны.
Наша пазыцыя па пытаньні тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі застаецца нязьменнай, заявіў Аляксандар Лукашэнка ў Тбілісі. Насамрэч гэта, мякка кажучы, не зусім так.
Швэцыя марудзіць з экстрадыцыяй у Беларусь Вольгі Класкоўскай, асуджанай за замах на забойства былога мужа.
Улады Польшчы забаранілі ўезд у краіну удзельнікам расейскага байк-клюбу «Начныя ваўкі», які плянаваў ажыцьцявіць мотапрабег у гонар 70-годзьдзя перамогі над фашызмам.
Сьледчы камітэт Расеі прад’явіў украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы канчатковы варыянт абвінавачаньня.
За 20 гадоў свайго кіраваньня кіраўнік Беларусі ўпершыню прыбыў у Грузію з афіцыйным візытам — разам з сынам
Берасьцеец Міхаіл Лукашэвіч, у дачыненьні да якога завялі крымінальную справу за паклёп на Аляксандра Лукашэнку, вярнуўся з псыхіятрычнай экспэртызы ў Навінках.
У зоне Антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе загінуў жыхар Асіповічаў Сяргей Сьцебіхаў. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіла ягоная маці.
Больш за 70 вядучых прадстаўнікоў культурнага і грамадзкага жыцьця Славаччыны і Чэхіі зьвярнуліся з заклікам да ўладаў сваіх краінаў, а таксама да ўладаў Польшчы, Аўстрыі і Нямеччыны не дазволіць праезд расейскага байкерскага клюбу «Начныя ваўкі» па сваёй тэрыторыі.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька, які зьбіраецца балятавацца на будучых прэзыдэнцкіх выбарах, лічыць, што па выніках гэтай кампаніі ў краіне мае быць створаны шырокі грамадзкі рух за перамены.
Загрузіць яшчэ