У Расеі шкадуюць аб рашэньні Вярхоўнай Рады Ўкраіны наконт забароны камунізму, а таксама адносна заявы ўкраінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі, які ўсклаў віну за Другую сусьветную вайну і на Гітлера, і на Сталіна.
Беларусь ды Ірак дамовіліся пра «пабудову падмурку» двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Чарговая спроба ліквідаваць Магілёўскі праваабарончы цэнтар не ўдалася.
Былы палітвязень Эдуард Лобаў паведаміў, што кожны чацвер павінен адзначацца ў Маскоўскім РУУС Менску. А таксама знаходзіцца дома 22-й гадзіны.
Завяршыўся судовы працэс над Леанідам Аўтуховым, актывістам партыі БНФ з Гарадка.
Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас супраць антырасейскіх санкцый. Але, як ён адзначыў у Маскве, прыняцьце санкцый было «супольным эўрапейскім рашэньнем».
«Крызіс ва Ўкраіне і Расеі з пункту гледжаньня эканомікі мае адмоўны эфэкт для Беларусі», — заявіў амбасадар Германіі ў Беларусі Вольфрам Маас.
Сайт пасольства Туркменістану ў Беларусі ўзламаны. Мяркуючы па застаўцы, якую хакеры разьмясьцілі на сайце замест пасольскай інфармацыі, зламысьнікі падтрымліваюць экстрэмісцкую групоўку «Ісламская дзяржава».
Чаму Ўладзімер Някляеў пакінуў кампанію «Гавары праўду», чым выкліканы гэты ягоны крок? Хто стане новым кіраўніком гэтай арганізацыі?
Літва ўпершыню ў гісторыі Эўрапейскага Зьвязу на тры месяцы перапыніла вяшчаньне тэлеканалу, зарэгістраванага на тэрыторыі Эўропы.
«Сёньня, калі сыны Украіны гінуць на ўсходзе краіны, абараняючы сваю незалежнасьць, яны таксама абараняюць Эўропу ад адраджэньня імпэрскага мысленьня», — сказаў Браніслаў Камароўскі.
Беларускі Хэльсынскі камітэт зьвярнуўся да беларускіх заканадаўцаў з заклікам адмяніць дэкрэт «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» — так званы «дэкрэт пра дармаедаў».
Палітычную заяву адносна будучых прэзыдэнцкіх выбараў агучылі на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі старшыня АГП Анатоль Лябедзька і старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін.
Беларускае абарончае прадпрыемства «Пеленг» стала рабіць прыцэлы для расійскіх самаходных процітанкавых комплексаў «Хрызантэма», якія раней рабілі вытворцы ўкраінскага ВПК.
Пра гэта палітык заявіў Радыё Свабода.
Вярхоўная Рада Ўкраіны вызначыла 8 траўня Днём памяці і прымірэньня ў гонар усіх ахвяраў Другой сусьветнай вайны.
«Савецкая завядзёнка з часоў Брэжнева», — так называюць экспэрты ўручэньне беларускіх дзяржаўных ордэнаў чыноўнікам і іншым дзеячам з постсавецкай прасторы.
Прыблізна ў такой танальнасьці абмяркоўвалі ў нас словы Лукашэнкі пра беларускую частку Бранскай, Смаленскай і Пскоўскай абласьцей...
Амбасадару Літвы ў Беларусі Эвалдасу Ігнатавічусу падабаецца беларуская мова — сваёй архаічнасьцю.
Валадар Цурпанаў з Магілёва атрымае кампэнсацыю за тое, што яго незаконна не ўзялі на працу, але так і застанецца беспрацоўным.
Асобы, якія ўваходзяць у кадравыя рэестры прэзыдэнта і ўраду Беларусі, будуць запаўняць спэцыяльныя дэклярацыі аб сваім прыбытку і маёмасьці.
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны паведаміў прэзыдэнту Пятру Парашэнку пра затрыманьне ў Адэсе дывэрсійнай групы ў складзе 27 чалавек.
У эфіры Першага тэлеканалу бізнэсмэн Вадзім Чорны параўнаў Расею з нацысцкай Германіяй. Украінскую ўладу мільянэр-анархіст крытыкуе гэтак жа востра.
Новае кіраўніцтва кампаніі «Гавары праўду» будзе абрана бліжэйшым часам на зьезьдзе.
На рашэньне Ўладзімера Някляева пра сыход з палітыкі паўплывала нежаданьне, «каб на ягонае імя клаўся цень ад нейкіх сумнеўных гульняў».
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла, што валодае новымі доказамі забойстваў, учыненых прарасейскімі сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны.
Кожная пятая зьдзелка беларускіх прадпрыемстваў з расейскім бокам насамрэч зьяўляецца зьдзелкай з ілжывай структурай.
Кніга вядомага ў Нямеччыне журналіста прапануе альтэрнатыўную вэрсію гібелі самалёта прэзыдэнта Польшчы пад Смаленскам.
У дачыненьні да экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча ва Ўкраіне заведзена некалькі крымінальных спраў. Пячэрскі раённы суд Кіева завочна арыштаваў яго.
Ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў, якога ўтрымліваюць пад вартай у Расеі, заявіў, што ФСБ пагражае яму зьняволеньнем на 20 гадоў.
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў даў Свабодзе дадатковыя тлумачэньні свайго рашэньня аб выхадзе з апазыцыйных структураў.
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка камэнтуе новую крымінальную справу супраць актывіста Юрыя Рубцова.
Год таму афіцыйны Кіеў абвясьціў пра пачатак антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны. Паступова супрацьстаяньне перарасло ў ваенны канфлікт з рэгулярнымі расейскімі войскамі.
У чацьвер, 9 красавіка, Палата прадстаўнікоў на пленарным паседжаньні разгледзіць законапраект «Аб барацьбе з карупцыяй». Яго прадставіць Генэральны пракурор краіны Аляксандар Канюк.
Украінская кіроўная кааліцыя, у якую ўваходзяць «Блёк Пятра Парашэнкі», «Народны фронт», «Самадапамога», Радыкальная партыя Ляшка і «Бацькаўшчына», апынулася пад пагрозай.
Як камэнтуюць у кампаніі «Гавары праўду» заяву яе лідэра Ўладзімера Някляева пра сыход з апазыцыйных структураў і рашэньне «сямёркі» не праводзіць кангрэс дэмсілаў?
Прэм'ер-міністар Украіны заявіў, што ўрад таксама прыме рашэньне наконт падпісаньня мэмарандуму аб сувязі і інфармацыі.
Пра становішча беларускіх цыганоў у інтэрвію Свабодзе паведаміў пастар Юры Юзярчук — адказны за служэньне сярод цыганоў у Беларусі.
Незалежныя экспэрты кажуць, што дачыненьні Беларусі і Кітаю ўсё больш нагадваюць таптаньне на месцы без асаблівых вынікаў.
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч пракамэнтаваў рашэньне «сямёркі» не праводзіць кангрэс дэмакратычных сілаў і сыход Уладзімера Някляева з апазыцыйных структур.
Расейская газэта «Взгляд» 7 красавіка надрукавала артыкул «Менску пара вызначацца», у якім аўтар патрабуе, каб Беларусь далучылася да Расеі. Артыкул вельмі паказальны, бо сьведчыць пра дамінуючыя настроі сярэдняй клясы РФ.
«Што тычыцца таго, што Някляеў сыходзіць з палітыкі, то я лічу, што гэта аслабленьне»
На працэсе над былым старшынём Белкаапсаюзу Сяргеем Сідзьком, які пачаўся 8 красавіка ў Вярхоўным судзе, сталі вядомыя падрабязнасьці таго, як адносна высокапастаўленага чыноўніка вялося сьледзтва.
7 красавіка Дзярждума Расеі пазбавіла недатыкальнасьці дэпутата ад фракцыі «Справядлівая Расія» Ільлю Панамарова і дала згоду на крымінальную справу супраць яго.
У Магілёве грамадзкі актывіст, руплівец беларускай мовы Валадар Цурпанаў судзіцца з раённым камунальным упраўленьнем, якое адмовілася браць яго на працу.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў вынікі пасяджэньня дэмакратычнай кааліцыі, на якім прынялі рашэньне не праводзіць кангрэс дэмсілаў.
45 прадстаўнікоў беларускіх ІТ-кампаніяў і ІТ-прадпрымальнікаў паставілі свае подпісы пад лістом да Аляксандра Лукашэнкі ў падтрымку Віктара Пракапені, ІТ-прадпрымальніка, якога арыштавалі 3 тыдні таму паводле абвінавачаньня ў незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасьці
Сёньня адбываецца візыт у Расею прэм’ер-міністра Грэцыі Алексіса Цыпраса. Кіраўнік грэцкага ўраду вядзе перамовы з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.
«Заяўляю пра свой выхад з апазыцыйных структур, у тым ліку з грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду“»
Пра Сержука Вітушку і клюб Талака піша былы талаковец, цяпер журналіст Сяргей Абламейка.
Загрузіць яшчэ