Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ: У Адэсе затрымалі дывэрсійную групу з 27 чалавек


Кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка
Кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка

Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны паведаміў прэзыдэнту Пятру Парашэнку пра затрыманьне ў Адэсе дывэрсійнай групы ў складзе 27 чалавек, паведамляе прэсавы сакратар прэзыдэнта Сьвятаслаў Цэголка.

«СБУ затрымала небясьпечную дывэрсійную групу з 27 чалавек у Адэсе. Пра гэта толькі што прэзыдэнту паведаміў кіраўнік СБУ. У баевікоў канфіскавалі гранатамёты і схемы інфраструктурных аб’ектаў рэгіёну, у прыватнасьці партоў. Двое затрыманых падазраюцца ў падрыхтоўцы замаху на народнага дэпутата», — напісаў Цэголка ў сваім профілі ў Facebook.

8 красавіка ў СБУ паведамілі пра выкрыцьцё групоўкі, якая рыхтавала правакацыі і дывэрсіі ў Адэсе падчас сьвяткаваньня Дня вызваленьня гораду ад фашысцкіх захопнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG