22-гадовага грамадзяніна Беларусі жыхара Ніжняга Ноўгарада судзілі за публічныя заклікі да ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці або публічнае апраўданьне тэрарызму па (арт. 205.2. КК РФ).
У тыя ж самыя дні (16-17 красавіка), калі Менск наведваў эўракамісар Ёганэс Ган, у сталіцы Беларусі знаходзіліся яшчэ дзьве аўтаномныя групы эўрапейскіх чыноўнікаў.
Судзьдзя Басманнага суду Масквы 17 красавіка адхіліла скаргу адвакатаў на адмову сьледзтва спыніць крымінальны перасьлед Надзеі Саўчанкі.
Палітвязьню Яўгену Васьковічу, які адбывае пакараньне ў магілёўскай папраўчай калёніі № 15, дазволілі 17 ліпеня сустрэчу з бацькамі і бабуляй.
Украіна прыняла шэраг законаў, якія маюць дапамагчы ёй узяць пад кантроль разуменьне мінулага краіны ў 20-м стагодзьдзі. Расея, аднак, бачыць у гэтым недаравальны напад на яе ўласны вобраз, піша аглядальнік Радыё Свабода Робэрт Колсан.
Суд быў адкрыты, што дало магчымасьць сачыць за працэсам і ня толькі бачыць, што чалавека фактычна пасадзілі нізавошта, а зрабіць некалькі высноў.
Палітвязень Арцём Пракапенка накіраваў прашэньне аб памілаваньні кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку і ўжо два месяцы чакае вызваленьня праз памілаваньне.
Збор удзельнікаў акцыі пачнецца а 14-й гадзіне 26 красавіка каля кінатэатру «Кастрычнік». Шэсьце пройдзе з 14:30 да 16 гадзіны
Казаць пра вынікі афіцыйнага візыту ў Беларусь эўракамісара па пытаньнях пашырэньня і палітыцы суседзтва Ёганэса Гана пакуль заўчасна.
Вярхоўны суд Беларусі зьмяніў прысуд гендырэктару «Барысаўдрэва» Ўладзімеру Мальцаву на больш лагодны.
Сёньня ў судзе Заводзкага раёну Менску абвешчаны прысуд па справе аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці ў складзе злачыннай групоўкі з атрыманьнем даходаў у асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 233 КК).
У Вярхоўным судзе Беларусі разглядаецца касацыйная скарга гендырэктара «Барысаўдрэва» Ўладзімера Мальцава.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з эўракамісарам па пытаньнях пашырэньня і палітыцы суседзтва Ёганэсам Ганам заявіў пра жаданьне перафарматаваць праграму «Ўсходняе партнэрства».
Камітэт салідарнасьці з Украінай заклікаў улады забараніць на тэрыторыі Беларусі ўсе мерапрыемствы, якія плянуе правесьці скандальна вядомы расейскі байкерскі клюб «Начныя ваўкі».
Расейскі палітоляг Георгій Сатараў у інтэрвію Свабодзе пра майстэрства прафэсійнага выведніка Ўладзімера Пуціна хаваць свае думкі.
Сустрэча эўракамісара па пытаньнях пашырэньня і палітыцы суседзтва Ёганэса Гана з Аляксандрам Лукашэнкам адбываецца цяпер у Менску.
Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін зьняў забарону на продаж зэнітна-ракетных комплексаў С-300 Ірану, што дазволіць гэтай краіне атрымаць адну з самых дасканалых у сьвеце сыстэмаў для зьбіваньня вышынных лятальных апаратаў і крылатых ракет.
«Пуцін у жывым эфіры пракамэнтаваў забойства Бузіны. Склалася ўражаньне, што вядучы мог загадзя ведаць аб трагедыі», — лічыць дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны.
Якія беларускія гарады і паселішчы давядзецца пераймяноўваць, калі хваля дэкамунізацыі з Украіны дакоціцца да Беларусі?
Актывісты абураныя, што судзьдзі, большасьць зь якіх былі прызначаныя на свае пасады задоўга да Рэвалюцыі Годнасьці, маглі заблякаваць дзеяньне закону пра люстрацыю.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка назваў Кітай адным з асноўных палітычных, эканамічных і дыпляматычных партнэраў.
Эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і палітыцы суседзтва Ёганэс Ган 16 красавіка сустрэўся ў Менску з апазыцыйнымі палітыкамі
«Верым, што аднойчы стаўленьне да нашага сына зьменіцца, што ён будзе рэабілітаваны ў вачах беларусаў. Вельмі хочам дажыць да таго часу і паглядзець у вочы тых, хто плюе на магілу Мішы».
У Менску затрымалі грамадзкага актывіста з Стоўбцаў Мікалая Коласа. Пра гэта Свабодзе паведаміла Вольга Міклайчык.
У журналіста Алеся Бузіну маглі страляць з машыны зь беларускімі нумарамі.
Ад Масквы патрабуюць тлумачэньня з нагоды увезенага ў Расею з Украіны фрагмэнта зьбітага пад Данецкам «Боінга».
Эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і палітыцы суседзтва Ёганэс Ган 16 красавіка сустрэўся ў Менску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцамі і сваякамі палітычных зьняволеных.
16 красавіка cтаршыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі разам са спэцдакладчыкам ААН па Беларусі Міклашам Харасьці ўзяў удзел у пасяджэньні падкамітэту па правах чалавека Эўрапарлямэнту.
Падчас наўпроставай лініі прэзыдэнт Расеі адказаў на розныя пытаньні. Блогеры з розных краін не ўпусьцілі магчымасьці паіранізаваць над адказамі Пуціна.
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў заявіў, што нестабільная зьнешнеэканамічная каньюнктура робіць нэгатыўны ўплыў на даходную частку бюджэту Беларусі.
Прэмія імя Барбары Голдсміт уручаецца штогод амэрыканскім ПЭН-цэнтрам пісьменьнікам і журналістам, што знаходзяцца ў турме або перасьледуюцца за сваю працу.
Галівудзкую драму «Нумар 44» у Расеі зьнялі з пракату. Тое самае пад пагрозай санкцый павінны зрабіць кінапракатчыкі ў Беларусі, Украіне і Казахстане.
У Маскве ў офісе створанай Міхаілам Хадаркоўскім арганізацыі «Адкрытая Расея» праходзіць ператрус.
Як паведамляе МУС Украіны, сёньня ў 13.20 у Кіеве двое невядомых у масках застрэлілі журналіста Алеся Бузіну.
Ці патрэбная ў Беларусі дэкамунізацыя? Дакладней – забарона прапаганды камунізму.
У часе наўпроставай лініі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна папрасілі ўнесьці пэўнасьць: ці казаў яму калі-небудзь прэзыдэнт Ўкраіны Пятро Парашэнка: «Забірай Данбас, ён мне не патрэбны!»
«Правая рука» Пуціна Ўладзіслаў Суркоў жыў на базе Службы бясьпекі Ўкраіны падчас расстрэлаў пратэстоўцаў у лютым 2014 году ў Кіеве і быў частым госьцем адміністрацыі ўкраінскага прэзыдэнта. Пра гэта распавялі прадстаўнікі СБУ і Генпракуратуры, даючы справаздачу пра расьсьледаваньне злачынстваў Майдана.
Ня выключана, што эўракамісар Ёганэс Ган заўтра сустрэнецца і з Аляксандрам Лукашэнкам.
Акрамя таго, Пуцін прызнаў, што рээкспарт харчоў праз трэція краіны зьмякчае сытуацыю з цэнамі ў Расеі.
Расейскі байкерскі клюб «Начныя ваўкі» не атрымае дазволу зрабіць мотапрабег па Бэрліну да савецкага воінскага мэмарыялу ў Трэптаў-парку.
Каля вёскі Хайсы пад Віцебскам затрыманы актывіст КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў, які плянаваў усталяваць крыжы на месцы сталінскіх расстрэлаў.
Большасьць пытаньняў Пуціну тычацца сацыяльна-эканамічнай сфэры, ЖКГ, а таксама сытуацыі ва Ўкраіне, стасункаў з ЗША, Кітаем.
Пуцін зьбіраецца паказаць суграмадзянам, што ён здаровы і кіруе сытуацыяй, — экспэрты.
Забіты дэпутат заклікаў да шырокага сьвяткаваньня 70-годзьдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
У Камітэце замежных справаў Палаты прадстаўнікоў ЗША адбыліся слуханьні на тэму, як Расея ператварае інфармацыю ў зброю.
Пры вяртаньні зь Вільні ў Менск 15 красавіка беларускія памежнікі зьнялі зь цягніка намесьніка старшыні Аб’днанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова.
Эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і палітыцы суседзтва Ёганэс Ган 16 красавіка падчас свайго першага афіцыйнага візыту ў Беларусь сустрэнецца з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі.
Уладзімер Някляеў заявіў, што сыходзіць з апазыцыйных структураў, але застаецца ў палітыцы. Сваімі плянамі ён падзяліўся ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды.
11 грамадзкіх і праваабарончых арганізацыяў распрацавалі рэкамэндацыі для ўраду да чарговага агляду Беларусі ў галіне правоў чалавека, які правядзе ААН у траўні
Загрузіць яшчэ