Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заклікае рэфармаваць «Усходняе партнэрства»


Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з эўракамісарам па пытаньнях пашырэньня і палітыцы суседзтва Ёганэсам Ганам заявіў пра жаданьне перафарматаваць праграму «Ўсходняе партнэрства».

«Хацелася б, каб яно было адфарматавана з звычайнай палітыкі (напэўна, гэты этап ужо пройдзены, ён быў, можа, і неабходны) да больш цеснага канкрэтнага супрацоўніцтва, заснаванага на вырашэньні эканамічных праблемаў», — цытуе кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь вельмі зацікаўленая ў тым, каб больш цесна супрацоўнічаць з Захадам па шэрагу кірункаў.

Ён зьвярнуў увагу на тое, што ў Беларусі і ЭЗ апошнім часам разгарнуўся інтэнсіўны дыялёг, зьявіліся новыя напрамкі і інтарэсы двухбаковага ўзаемадзеяньня.

У прыватнасьці, па словах кіраўніка краіны, Беларусь зацікаўленая ў больш цесным супрацоўніцтве з Эўразьвязам у галіне тэхналёгіяў, перш за ўсё грамадзянскага прызначэньня, у разьвіцьці эканамічных кантактаў. Акрамя таго, важна ўзаемадзейнічаць па спыненьні трансгранічнай злачыннасьці.

Ён прапанаваў абмеркаваць бачаньне Эўразьвязам пэрспэктыў супрацоўніцтва зь Беларусьсю. «Мяне гэтае пытаньне больш за ўсё цікавіць, каб адкарэктаваць, а магчыма, і збудаваць у будучыні нашу палітыку ў дачыненьні да Эўрапейскага Зьвязу», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG