Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін паабяцаў разабрацца зь беларускім малаком


Падчас наўпроставай лініі з Уладзімірам Пуціным прэзыдэнт Расеі згадаў пра Беларусь – у нэгатыўным ключы. Адказваючы на пытаньне амэрыканскага фэрмэра, якія жыве ў Расеі, ён прызнаў, што разьвіцьцю малочнай прамысловасьці ў Расеі перашкаджае паток прадукцыі зь Беларусі. «Зь Беларусі завозяць вялікую колькасьць сухога малака, і гэта паніжае цэны ў Расеі. Мы павінны будзем разабрацца з партнэрамі і дамовіцца пра адзіны ўзровень субсыдаваньня сельскай гаспадаркі».

Акрамя таго, у Пуціна запыталіся, чаму ідзе падман з імпартазамяшчэньнем, які абяцалі расейскім вытворцам у сувязі з увядзеньнем «антысанкцыяў». Маўляў, польскія яблыкі і іншыя імпартныя тавары з эўрапейскіх краін прыходзяць у Расею, як і раней, толькі бяз цэтлікаў і праз трэція краіны.

Пуцін фактычна прызнаў, што тавары ў Расею паступаюць праз трэція краіны, і што прадукцыя замежных вытворцаў па-ранейшаму патрапляе на расейскія прылаўкі. Віну за гэта ён усклаў на «недобрасумленных мытнікаў», паабяцаўшы разабрацца, але зазначыў, што ўлада бачыць сваёй мэтай ня столькі змаганьне з ім, колькі разьвіцьцё ўласнай вытворчасьці.

Пры гэтым Пуцін сказаў, што, па-шчырасьці, рээкспарт харчоў праз трэція краіны зьмякчае сытуацыю з цэнамі на расейскім рынку.

Раней прадстаўнікі расейскага ўраду неаднаразова вінавацілі Беларусь у рээкспарце забароненых у Расеі харчовых прадуктаў з Эўразьвязу.

Адказваючы на пытаньне пра вынікі апошняга году, Уладзімер Пуцін таксама заявіў, што заходнія санкцыі скіраванаыя на тое, каб стрымаць эканамічнае разьвіцьцё Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG