Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін 13-ы раз адказвае на пытаньні расейцаў у жывым эфіры


Большасьць пытаньняў Пуціну тычацца сацыяльна-эканамічнай сфэры, ЖКГ, а таксама сытуацыі ва Ўкраіне, стасункаў з ЗША, Кітаем.

Штогадовая тэлеперадача «Наўпроставая лінія з Уладзімірам Пуціным» адбываецца сёньня 13-ы раз. Прэзыдэнт Расеі ў жывым эфіры адказвае на пытаньні журналістаў і звычайных расейцаў.

Сёлета задаваць іх можна ня толькі па тэлефоне і праз СМС, але і запісаць на відэа ды адправіць мадэратарам. Традыцыйна ў розных расейскіх рэгіёнах, у тым ліку і ў анэксаваным Крыме, улады арганізуюць тэлемасты.

Раней прэс-сакратар прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў распавёў, што ўжо ў першы дзень — 9 красавіка — паступіла каля 2 мільёнаў пытаньняў.

Больш за ўсё расейцаў хвалююць пытаньні сацыяльна-эканамічнай сфэры, ЖКГ, а таксама тэмы, якія тычацца міжнароднай абстаноўкі, у тым ліку сытуацыі ва Ўкраіне, стасункаў з ЗША, Кітаем. Таксама, паводле Пяскова, паступіла шмат зваротаў, зьвязаных з пытаньнямі імпартазамяшчэньня.

Першая размова прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з расейцамі адбылася 24 сьнежня 2001 году. Тады Пуціну паступіла 400 тысяч пытаньняў. За дзьве з паловай гадзіны жывога эфіру ён адказаў на 46. Летась «Жывая лінія» з Уладзімірам Пуціным доўжылася амаль 4 гадзіны. За гэты час кіраўнік дзяржавы пасьпеў адказаць на 81 пытаньне, зь якіх 35 тычыліся Крыма і Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG