Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзіравы саркафаг. Чарнобыльская АЭС дагэтуль небясьпечная

Уваход на месца будаўніцтва: штодня сюды прыяжджаць 600 працаўнікоў
1/14 Уваход на месца будаўніцтва: штодня сюды прыяжджаць 600 працаўнікоў
Напярэдадні 29-й гадавіны аварыі журналісты Радыё Свабода наведалі станцыю, каб пераканацца, як ідуць працы на пляцоўцы Чарнобыльскай АЭС.
2/14

Працаўнікі заходзяць на будаўніцтва праз кантрольна-санітарны пункт
3/14 Працаўнікі заходзяць на будаўніцтва праз кантрольна-санітарны пункт
Напярэдадні 29-й гадавіны аварыі журналісты Радыё Свабода наведалі станцыю, каб пераканацца, як ідуць працы на пляцоўцы Чарнобыльскай АЭС.
4/14

Так выглядае новы саркафаг з маста на ўезьдзе ў Прыпяць
5/14 Так выглядае новы саркафаг з маста на ўезьдзе ў Прыпяць
Напярэдадні 29-й гадавіны аварыі журналісты Радыё Свабода наведалі станцыю, каб пераканацца, як ідуць працы на пляцоўцы Чарнобыльскай АЭС.
За аркай - чацьверты энэргаблёк
6/14 За аркай - чацьверты энэргаблёк
Напярэдадні 29-й гадавіны аварыі журналісты Радыё Свабода наведалі станцыю, каб пераканацца, як ідуць працы на пляцоўцы Чарнобыльскай АЭС.
7/14

8/14

9/14

10/14

Ліквідацыя аварыі 1986 году на макеце
11/14 Ліквідацыя аварыі 1986 году на макеце
Напярэдадні 29-й гадавіны аварыі журналісты Радыё Свабода наведалі станцыю, каб пераканацца, як ідуць працы на пляцоўцы Чарнобыльскай АЭС.
12/14

Паміж аб'ектам будаўніцтва і месцам катастрофы ўзьвялі сьцяну, каб зьменшыць апраменьваньне пэрсаналу
13/14 Паміж аб'ектам будаўніцтва і месцам катастрофы ўзьвялі сьцяну, каб зьменшыць апраменьваньне пэрсаналу
Напярэдадні 29-й гадавіны аварыі журналісты Радыё Свабода наведалі станцыю, каб пераканацца, як ідуць працы на пляцоўцы Чарнобыльскай АЭС.
14/14

Previous slide
Next slide

Пасьля аварыі на ЧАЭС над аварыйным блёкам збудавалі «саркафаг», але ён даўно адслужыў свой тэрмін і ў апошнія гады руйнуецца. Цяпер над блёкам узводзяць новую ахоўную канструкцыю, але яе эфэктыўнасьць шмат хто са спэцыялістаў ставіць пад сумнеў.

«Сховішча» ўяўляе сабой збудаваньне ў форме аркі вышынёй 108 мэтраў, даўжынёй 150 мэтраў і шырынёй 257 мэтраў. Яго вага — 29 000 тон, час эксплюатацыі — каля 100 гадоў, агульны кошт — больш за два мільярды эўра. Цяпер змантавана амаль 90% канструкцыі.

Здача ў эксплюатацыю новага «Сховішча» над аварыйным чацьвёртым энэргаблёкам ЧАЭС, распрацаванага французскім кансорцыюмам Novarka, ужо некалькі разоў адкладалася. Калі фінансавыя праблемы будуць вырашаныя, працы па ўзьвядзеньні «Аркі», якая закрые сабой стары бэтонны саркафаг, могуць быць скончаныя да лістапада 2017 году. Каб завяршыць праект, краіны Захаду бліжэйшым часам маюць намер сабраць больш за шэсьцьсот мільёнаў эўра.

Былы намесьнік галоўнага інжынэра па навуцы і ядзернай бясьпецы ЧАЭС, аўтар кніг «Чарнобыль — помста мірнага атаму», «Ад Чарнобыля да Фукусімы» Мікалай Карпан называе новую канструкцыю парасонам, які абараняе толькі ад дажджу і ветру і не вырашае задач радыяцыйнай бясьпекі. Гэтае меркаваньне падзяляе і экс-кіраўнік аб’екта «Сховішча», сябра Грамадзкай рады пры Дзяржатамрэгуляваньні Ўкраіны Валянцін Купны:

— Калі будзе вецер, то ў тым напрамку, куды ён будзе дзьмуць, — я не зайздрошчу ні пэрсаналу ЧАЭС, ні тым людзям, якія будуць па-за межамі зоны. Што тычыцца разбурэньняў, шмат што стабілізавалі. Спачатку было дзясяткі два вузлоў, якія неабходна было стабілізаваць, але грошай Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця хапіла толькі на сем вузлоў. Дах машыннай залі, які абваліўся ў лютым 2013 году, наагул не стабілізавалі. Відавочцы распавядаюць, што калі паваліўся дах, то там падняўся «чорны грыб», як пры ядзерным выбуху. І ўратавала ад распаўсюджваньня радыяцыйнага забруджваньня толькі адсутнасьць ветру і вільготнасьць больш як 90%.

Кантэйнэры з радыеактыўным рэчывам
Кантэйнэры з радыеактыўным рэчывам

Цалкам матэрыял «Дзіравы саркафаг» чытайце на сайце Расейскай Свабоды.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG