Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалок прызнаўся, што зьехаў зь Беларусі празь ціск з боку КДБ


Лідэр Brutto у інтэрвію часопісу Maxim распавёў пра акалічнасьці ад’езду з Радзімы.

Паводле Сяргея, ён вымушаны быў пераехаць зь Беларусі праз пагрозу правакацыі з боку КДБ. Калі сьпеваку пагражала на Радзіме крымінальная справа за абразу прэзыдэнта, ён некаторы час жыў у Маскве. Cправу так і не завялі, і сьпявак вярнуўся ў Менск. Але ненадоўга. На пачатку гэтага году лідэр Brutto папрасіў від на жыхарства ва Ўкраіне. «Якога чорта я мушу бегаць? Я стаміўся бегаць! І зрабіў галоўную памылку, калі вырашыў, што мяне ня будуць чапаць у Беларусі, бо я ўжо ня «ляпіс», а Brutto. А х…йнаны! Карацей, нашы фанаты ў органах папярэдзілі, што супраць нас праводзіцца апэрацыя КДБ, і я цягам дня перабраўся зь Менску ў Кіеў. Маглі зладзіць правакацыю. Я ж наркаман, які мог прачнуцца з рэцыдывам у больніцы. Проста маглі падкінуць – маўляў, ня даў рады…», – заявіў Міхалок у інтэрвію часопісу Maxim.

Brutto працягвае гастраляваць па Ўкраіне ў межах «Партызан рок-туру». Акром таго гурт Міхалка заяўлены ў двух буйных беларускіх фэстах, якія праводзяцца за мяжой – віленскім Belarus Alternative 1 траўня і «Басовішча» у польскім Гарадку 17-18 ліпеня. Нядаўна каманда прадставіла свой новы кліп на песьню «Олимпия», у якой саліруе Дзяніс Мельнік (Лэфт), гард-кор сьпявак з Адэсы.

Tuzin.fm

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG