Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус паехаў у Данбас ваяваць за рускую ідэю — вяртаецца ў труне


У зоне Антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе загінуў жыхар Асіповічаў Сяргей Сьцебіхаў. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіла ягоная маці.

Саракагадовы беларус Сяргей Сьцебіхаў ваяваў на баку данецкіх сэпаратыстаў, меў мянушку «Вараг». Загінуў ён днямі, падарваўшыся на расьцяжцы. Зьвесткі пра гэта зьявіліся ў сацыяльных сетках.

Карэспандэнту Свабоды ўдалося датэлефанавацца да ягонай маці.

«Гэта ягоны быў выбар, таму я нічога не магу сказаць. Так, ён загінуў. Паехалі ўжо па цела. Навошта вам гэта ўсё? Ну і што, што беларус паехаў. Гэта яго быў выбар. А што, ён толькі адзін там? Ён паехаў за ідэю. Там ня ўсе ж фашысты. Там нармальныя людзі таксама жывуць. Я ня ведаю, чаму ён паехаў. Ён не казаў. Узяў і паехаў», — расказала маці баевіка.

У паведамленьнях сяброў нябожчыка гаворыцца, што Сяргей ваяваў не за грошы, а за ідэю, што ён быў «прасякнуты рускім духам».

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG