Памочнік прэзыдэнта ў пытаньнях бясьпекі Віктар Лукашэнка прыняў удзел у байкерскім прабегу, які адбыўся ў Менску 25 красавіка.
Калёна матацыклістаў адправілася ад салёну Harley-Davidson па праспэкце Незалежнасьці да стэлы «Менск — горад-герой» на скрыжаваньні праспэктаў Пераможцаў і Машэрава.
Цікава, што дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА не акцэнтавала ўвагу на ўдзел сына Аляксандра Лукашэнкі ў акцыі.