Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбуры пачаў разгляд двух пазоваў, пададзенага Ўкраінай супраць Расеі.
Суд Малдовы падтрымаў забарону на ўдзел прарасейскай партыі «Patria» на ўдзел у парлямэнцкіх выбарах, якія павінны адбыцца 30 лістапада.
Менскія дамоўленасьці не павінны быць абясцэненыя, заявіў міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Эўрапейскі зьвяз дадаў прозьвішчы 13 украінскіх сэпаратыстаў і пяці арганізацый у сьпіс санкцый за падзеі на ўсходзе Ўкраіны.
Ігар Случак зьвярнуўся у райвыканкамы Гомельскай вобласьці з пытаньнем, чаму шыльды і паказальнікі не падпісваюцца па-беларуску, як гэтага патрабуе закон. І вось якія атрымаў адказы.
«За» прагаласаваў 341 народны дэпутат, «супраць» — 2.
Як можна ацаніць рэзкую рэакцыю Аляксандра Лукашэнкі на крокі Масквы па абмежаваньні паставак беларускай прадукцыі ў Расею? Адказвае эканаміст і палітык Леў Марголін.
Старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала назваў «нацыянальным плянам барацьбы з карупцыяй» праект новага закону «Аб барацьбе з карупцыяй», які вынесены на грамадзкае абмеркаваньне. Калі будзе прыняты новы закон і што думаюць пра ягоны праект адмыслоўцы?
Уладзімер Някляеў: «Нарэшце зьявілася нейкая магчымасьць супольнай працы дэмакратычнай і ўладнай частак грамадзтва па тым, што мы называем будучыняй Беларусі. Мне здаецца, што гэта вельмі важная рэч»
«У нас такая краіна — у адрозьненьне ад суседніх Літвы, Польшчы, дзе на ключавыя пасады, у тым ліку і міністра абароны, такіх выпадковых прызначэньняў не адбываецца».
Калі беларусы нэрвова рэагуюць нават на нязначную дэвальвацыю, адразу кідаючыся штурмаваць абменныя пункты, суседзі захоўваюць адносны спакой.
Кіраўнік праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў пра новага міністра абароны Андрэя Раўкова кажа, што ні беларускае паходжаньне, ні ўзрост ніякага значэньня ня маюць.
Вярхоўная Рада Ўкраіны восьмага скліканьня абрала старшынём Уладзімера Гройсмана, дэпутата ад Блёку Пятра Парашэнкі.
Расейскаму пісьменьніку і грамадзкаму дзеячу, дысыдэнту савецкіх часоў Ўладзімеру Букоўскаму пасольства Расеі ў Лёндане адмовіла ў падаўжэньні расейскага пашпарту.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка прызначыў генэрал-маёра Андрэя Раўкова міністрам абароны.
Чаму вандроўкі па мясьцінах Слуцкага паўстаньня год ад году зьбіраюць аднолькава мала людзей?
Прызначаны на 27 лістапада суд у справе сьветлагорскага інваліда Юрыя Ляшэнкі, які спрабаваў правесьці пікет пратэсту супраць парушэньня правоў інвалідаў пры рамонце дому, не адбыўся.
24–25 лістапада ў Брусэлі адбыўся другі раўнд кансультацыяў па заключэньні пагадненьняў аб спрашчэньні візавых працэдур і рэадмісіі з удзелам прадстаўнікоў Эўракамісіі і МЗС Беларусі.
Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны мінулага скліканьня Аляксандр Турчынаў адкрыў ўрачыстае пасяджэньне новага парлямэнту. У зале прысутнічалі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, былыя прэзыдэнты Леанід Краўчук і Леанід Кучма, прэм’ер-міністар Арсеній Яцанюк, чальцы ўраду, былыя старшыні парлямэнту.
У горадзе Сэнт-Люіс (штат Місуры) у сераду дэманстранты спрабавалі штурмаваць будынак мэрыі. Група пратэстоўцаў зладзіла перад будынкам інсцэніраваны судовы працэс над афіцэрам паліцыі Дарэнам Уілсанам, які 9 жніўня застрэліў 18-гадовага чарнаскурага юнака ў прыгарадзе Сэнт-Люіса — Фэргасане.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Cёньня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, непадалёк ад месца, дзе загінуў беларус Міхаіл Жызьнеўскі, была усталявана сымбалічная дошка ягонае памяці.
Журналістку-фрылансэра зь Бярозы (Берасьцейшчына) Тамару Шчапёткіну выклікаюць у міліцыю. Спадарыня мяркуе, што яе хочуць пакараць за працу на замежныя СМІ.
26 лістапада на вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева ўсталявалі помнік беларусу Міхаілу Жызьнеўскаму — актывісту Эўрамайдану, які загінуў у дні рэвалюцыі адным зь першых.
Прызнаньне «ДНР» і «ЛНР» тэрарыстычнымі арганізацыямі з боку Эўразьвязу ў працэсе — Лінас Лінкявічус.
Пяць новых калён вайсковай тэхнікі зайшлі ва Ўкраіну з Расеі 24 лістапада праз Ізварына, дзе раней дзейнічаў украінскі пункт перасячэньня мяжы.
Хто такія гэтыя данскія «казакі» і адкуль яны ўзяліся на Луганшчыне?
З нагоды чарговых угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў з традыцыйным віншавальным зваротам.
Што беларусы ведаюць пра хваробы Лукашэнкі і пра тых дактароў, якія яго лечаць? Наагул, ці павінен народ ведаць пра стан здароўя і хваробы свайго лідэра?
Пабываць у нашым судзе пасьля працяглага перапынку азначае атрымаць сьвежыя незабыўныя ўражаньні. Судзяць за братоў Каліноўскіх.
У беларускім нацыянальным адраджэньні Лукашэнка бачыць для сябе і сваёй улады большую пагрозу, чым у магчымай расейскай экспансіі
Адстаўка з пасады міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна спарадзіла дыскусію пра стан беларускага войска: чым яно адрозьніваецца ад украінскага і ці змагла б беларуская армія супрацьстаяць агрэсару, калі б апынулася ў такім становішчы, як украінская?
Чаму Эўрамайдан ва Ўкраіне перамог, а беларускія Плошчы — не? Ці быў у Эўрамайдану плян? Чаму, ў адрозьненьне ад першага Майдану, Эўрамайдан ня быў «аксамітным»?
Незалежны журналіст Раман Васюковіч, які з 2013 па 2014 год праходзіў тэрміновую службу ў беларускім войску, апавёў Радыё Свабода, як у арміі рэагавалі на падзеі ва Ўкраіне і ці будуць салдаты ваяваць за незалежнасьць Беларусі.
Міхала Жызьнеўскага ўшануюць ордэнам Героя Нябеснай Сотні, як і двух іншых замежнікаў, якія загінулі на Майдане.
Чарговы прадуктовы ўдар Расея нанесла ў самым адчувальным кірунку: на долю забракаваных мясных ды бройлерных фабрык прыпадае абсалютная бальшыня мяснога экспарту ў Расею
Справа тычылася інцыдэнту на ААТ «Полацак-Шкловалакно»: актывісты хацелі атрымаць ад уладаў абгрунтаваны адказ, ці насамрэч на загад кіраўніцтва аднаго з цэхаў у плавільнай печы жыўцом спалілі кошку з кацянятамі.
Радыё Свабода запыталася ў актыўных менчукоў, што павінны зрабіць гарадзкія ўлады, каб палепшыць Менск.
У сацыяльнай сетцы стартавала акцыя пад хаштэгам #герояжизневскому да прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі з просьбай надаць загінуламу на Майдане беларусу званьне Героя Ўкраіны.
Старшыня Рады БНР зьвярнулася да прэзыдэнта Ўкраіны з просьбай надаць загінуламу на Майдане Міхаілу Жызьнеўскаму званьне Героя Ўкраіны.
Андрэя Гайдукова 25 лістапада асудзілі ў Полацкім гарадзкім судзе за раздачу на вуліцы ўлётак з інфармацыяй пра палітвязьняў.
Эканамісты ацэньваюць расейскі кантроль усяго грузавога транспарту на мяжы зь Беларусьсю.
Заходнія краіны і арганізацыі рэзка скрытыкавалі дамову паміж Расеяй і Абхазіяй, сэпаратысцкім рэгіёнам Грузіі, падпісаную 24 лістапада ў Сочы.
За выкананьне заданьня рэдакцыі ў Сьвіслачы карэспандэнт нашага радыё Міхал Карневіч быў сёньня пакараны штрафам у Ленінскім раённым судзе Горадні.
Як ставяцца ў іншых палітычных структурах дэмсілаў да сёньняшняга рашэньня палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі? АГП заявіла пра падтрымку вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі палітвязьня Міколы Статкевіча і свайго старшыні Анатоля Лябедзькі.
Маніфэст у абарону незалежнасьці Беларусі, які падрыхтавалі ініцыятары кангрэсу за незалежнасьць, стане, на іх думку, дакумэнтам, які аб’яднае тысячы прыхільнікаў і абаронцаў беларускай дзяржаўнасьці.
Пасла Беларусі ва Ўкраіне Валянціна Вялічку 24 лістапада выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Украіны ў сувязі з інцыдэнтамі з украінскімі сьцягамі на канцэрце «Акіяна Эльзы» ў Менску.
Францыя вырашыла адкласьці пастаўку Расеі гелікоптэраносца «Містраль» у сувязі з крызысам на ўсходзе Ўкраіны.
Папа рымскі Францішак, выступаючы сёньня ў Эўрапарлямэнце ў Страсбуры, заявіў пра неабходнасьць ўзмацненьня Эўропы.
Загрузіць яшчэ