Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман Якаўлеўскі: Прызначэньне міністрам Раўкова было нечаканае


Раман Якаўлеўскі
Раман Якаўлеўскі

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі зьвяртае ўвагу на тое, што новы міністар абароны — ураджэнец Беларусі.

Ён выказаў вэрсію, што адбываецца ратацыя ў сілавых структурах, і стаўка робіцца менавіта на выхадцаў зь Беларусі. Да таго ж новы міністар даволі малады, яму 47 гадоў.

«Але тое, што быў так раптоўна звольнены Жадобін, якому толькі 14 лістапада споўнілася 60 гадоў, можа сьведчыць пра тое, што гэтае прызначэньне было нечаканым. У нас такая краіна — у адрозьненьне ад суседніх Літвы, Польшчы, дзе на ключавыя пасады, у тым ліку і міністра абароны, такіх выпадковых прызначэньняў не адбываецца. Там ёсьць некалькі публічных кандыдатаў, якія абмяркоўваюцца ў парлямэнце. А палітычная сыстэма Беларусі не прадугледжвае такога абмеркаваньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG