Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дысыдэнта савецкіх часоў Букоўскага пазбаўляюць расейскага грамадзянства


Расейскаму пісьменьніку і грамадзкаму дзеячу, дысыдэнту савецкіх часоў Ўладзімеру Букоўскаму пасольства Расеі ў Лёндане адмовіла ў падаўжэньні расейскага пашпарту.

Дэпутат Дзярждумы Расеі Дзьмітры Гудкоў зьвярнуўся з гэтай нагоды з запытам да міністра замежных справаў РФ Сяргея Лаўрова. Расейскае пасольства ў Вялікабрытаніі адказала камэнтаром, у якім паведаміла, што супрацоўнікі пасольства «не змаглі пацьвердзіць грамадзянства» Букоўскага.


Першы намесьнік міністар замежных справаў РФ у адказе на запыт Гудкова сфармуляваў пазыцыю больш жорстка. У адказе гаворыцца: «Падчас праверкі пасольства не знайшло заявы Ў.Букоўскага аб прыёме ў расейскае грамадзянства і адпаведнага рашэньне па гэтым пытаньні. Адсюль пасольства зрабіла справядлівую выснову аб адсутнасьці ў заяўніка грамадзянства РФ. Такім чынам усе замежныя пашпарты на яго імя разглядаюцца як незаконныя. Сытуацыя ўскладняецца тым, што ў заяўніка няма законных падставаў для набыцьця грамадзянства РФ паводле дзейнага заканадаўства без пераезда на сталае месца жыхарства ў Расею».

Паводле міністэрства вырашыць праблему можа асабісты пісьмовы зварот Букоўскага ў камісію па пытаньнях грамадзянства пры прэзыдэнце РФ з просьбай аб аднаўленьні тэрміну падачы заявы аб прыёме ў расейскае грамадзянства, прапушчанага паводле паважнай прычыны.

У сваім блогу на «Эхо Москвы» палітоляг Уладзімер Кара-Мурза нагадаў, што ў 1992 годзе камісія па пытаньнях грамадзянства пры прэзыдэнце РФ (тая самая, ў якую МЗС зараз раіць зьвярнуцца Букоўскаму), прыняла рашэньне аб прадастаўленьні Букоўскаму грамадзянства Расеі. Таксама было рашэньне 1992 году пасла РФ у Вялікабрытаніі Барыса Панкіна аб выдачы Букоўскаму новага расейскага пашпарту. Палітоляг таксама прыгадаў, што ў 2007 годзе, калі Букоўскі спрабаваў балятавацца ў прэзыдэнты Расеі, МЗС РФ у лісьце ў Цэнтарвыбаркам пацьвердзіў, што ён зьяўляецца грамадзянінам Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG