У сацыяльнай сетцы стартавала акцыя пад хаштэгам #герояжизневскому да прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі з просьбай надаць загінуламу на Майдане беларусу званьне Героя Ўкраіны.
Старшыня Рады БНР зьвярнулася да прэзыдэнта Ўкраіны з просьбай надаць загінуламу на Майдане Міхаілу Жызьнеўскаму званьне Героя Ўкраіны.
Андрэя Гайдукова 25 лістапада асудзілі ў Полацкім гарадзкім судзе за раздачу на вуліцы ўлётак з інфармацыяй пра палітвязьняў.
Эканамісты ацэньваюць расейскі кантроль усяго грузавога транспарту на мяжы зь Беларусьсю.
Заходнія краіны і арганізацыі рэзка скрытыкавалі дамову паміж Расеяй і Абхазіяй, сэпаратысцкім рэгіёнам Грузіі, падпісаную 24 лістапада ў Сочы.
За выкананьне заданьня рэдакцыі ў Сьвіслачы карэспандэнт нашага радыё Міхал Карневіч быў сёньня пакараны штрафам у Ленінскім раённым судзе Горадні.
Як ставяцца ў іншых палітычных структурах дэмсілаў да сёньняшняга рашэньня палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі? АГП заявіла пра падтрымку вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі палітвязьня Міколы Статкевіча і свайго старшыні Анатоля Лябедзькі.
Маніфэст у абарону незалежнасьці Беларусі, які падрыхтавалі ініцыятары кангрэсу за незалежнасьць, стане, на іх думку, дакумэнтам, які аб’яднае тысячы прыхільнікаў і абаронцаў беларускай дзяржаўнасьці.
Пасла Беларусі ва Ўкраіне Валянціна Вялічку 24 лістапада выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Украіны ў сувязі з інцыдэнтамі з украінскімі сьцягамі на канцэрце «Акіяна Эльзы» ў Менску.
Францыя вырашыла адкласьці пастаўку Расеі гелікоптэраносца «Містраль» у сувязі з крызысам на ўсходзе Ўкраіны.
Папа рымскі Францішак, выступаючы сёньня ў Эўрапарлямэнце ў Страсбуры, заявіў пра неабходнасьць ўзмацненьня Эўропы.
Лукашэнка адправіў у адстаўку міністра абароны Юрыя Жадобіна. 14 лістапада генэралу споўнілася 60 гадоў – пэнсійны ўзрост. Прапануем 9 фактаў зь біяграфіі генэрал-лейтэнанта.
Расейскае ведамства кантролю за якасьцю прадукцыі — Рассельгаснагляд — працягвае бракаваць беларускіх вытворцаў.
Міхала Карневіча абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і далі штраф 15 базавых велічыняў. Паседжаньне адбылося ў Ленінскім раённым судзе Горадні.
Сёньня адбылося паседжаньне палітрады АГП, якая абмеркавала падрыхтоўку да прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году і правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў.
У амэрыканскім горадзе Фэргасан 24 лістапада пачаліся беспарадкі. Пасьля таго, як суд прысяжных абвясьціў, што ня будзе выстаўляць абвінавачаньні беламу паліцыянту, які ў жніўні застрэліў чарнаскурага падлетка. Пасьля судовага рашэньня акцыі пратэсту адбыліся таксама ў Нью-Ёрку і Лос-Анджэлесе.
У судзе Полацку пачаўся адміністрацыйны працэс над былым палітвязьнем, актывістам Андрэем Гайдуковым, які 24 лістапада быў затрыманы міліцыяй за раздачу ўлётак з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў.
Мечыслаў Грыб — старшыня камісіі па нацыянальнай бясьпецы, а затым і старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, сам генэрал міліцыі ў адстаўцы, так пракамэнтаваў Свабодзе звальненьне з пасады міністра абароны краіны Юрыя Жадобіна.
Да нядаўняга часу беларускае грамадзтва ўяўляла зь сябе прыблізна такую карціну...
Прыклад Украіны паказвае, што войска трэба рэфармаваць хутка, інакш у патрэбны момант яно можа аказацца небаяздольным, — кажа вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін.
Генэрал-лейтэнант Юры Жадобін вызвалены ад пасады міністра абароны і звольнены ў запас па ўзросьце.
У сувязі з магчымай дэпартацыяй зь Беларусі праваабаронцы Алены Танкачовай прадстаўнікі швэдзкай Östgruppen заклікалі ўрад Швэцыі дзейнічаць у падтрымку беларускай калегі да разгляду яе справы ў судзе вышэйшай інстанцыі.
Адмова суду выставіць абвінавачваньні паліцэйскаму, які застрэліў 18-гадовага юнака, прывёў да беспарадкаў у амэрыканскіх гарадах.
Ужо адмененыя заплянаваныя канцэрты гурту ў Самары і Менску. Музычны партал tuzin.fm паведамляе, што Сяргею Міхалку не дадуць выступаць у Беларусі прынамсі да прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году.
На пачатку 2015 году Палата прадстаўнікоў мае намер разгледзець законапраект «Аб прыватна-дзяржаўным партнэрстве».
Палітоляг Віціс Юрконіс з Інстытуту міжнародных дачыненьняў і палітычных навук Віленскага ўнівэрсытэту распавядае Радыё Свабода, што літоўцы можа і не заўжды згодныя з фармулёўкамі сваёй прэзыдэнткі, але падтрымліваюць яе па сутнасьці.
У другой палове дня 24 лістапада расейскія памежнікі затрымалі беларускую незалежную журналістку Ларысу Шчыракову і яе кіроўцу Кастуся Жукоўскага, якія працуюць у Гомелі.
Пра гэта паведамляюць амэрыканскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі Барака Абамы.
Сябра БХД Андрэя Гайдукова 27 лістапада будуць судзіць за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што рашэньне аб магчымым уступленьні краіны ў НАТО будзе прынятае на ўсеўкраінскім рэфэрэндуме.
Расейскае ведамства «Рассельгаснагляд» уводзіць шэраг абмежавальных захадаў супраць беларускіх вытворцаў. Найперш, з-за знойдзеных у прадукцыі небясьпечных рэчываў і мікробаў.
Прэзыдэнцкая прэс-служба не падала новых падрабязнасьцяў пра стан здароўя кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.
Ад сёньня Расея ўводзіць кантроль на мяжы за ўсімі грузамі зь Беларусі, каб спыніць паток кантрабанды. Як да гэтага ставяцца беларусы? Ці абгрунтавана Масква не давярае сваім партнёрам па Мытным зьвязе? З такімі пытаньнямі да менчукоў зьвярталася Іна Студзінская.
Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на супольнай прэсавай канфэрэнцыі з кіраўніцай Літвы Даляй Грыбаўскайце ў Кіеве.
Кіраўніцтва «Менск-Арэны», дзе 21 лістапада адбыўся канцэрт гурту «Акіян Эльзы», патлумачыла, чаму ў гледачоў адбіралі сьцягі Ўкраіны.
Актывісткі аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» падалі скаргу ў пракуратуру на паводзіны міліцыянтаў, якія падчас канцэрту «Акіяна Эльзы» забаранілі ім праносіць украінскія сьцягі і стужкі на «Менск-Арэну».
Каб пазьбегнуць прымусовай адпраўкі ў працоўны лягер, Вінаградаў пераяжджае ў Беразіно да бацькі.
Дэпутат Дзярждумы Расеі ад фракцыі КПРФ Валеры Рашкін лічыць, што расейскія ўлады павінны выдаць Кіеву і праваахоўным органам іншых краін некаторых зьбеглых украінскіх чыноўнікаў часоў Віктара Януковіча і іх сваякоў.
Дагэтуль іх было дзьве — іўрыт і арабская. Сёньня ўрад Ізраілю зацьвердзіў варыянт законапраекту пра нацыянальную дзяржаву.
Дыпляматычнае ведамства Беларусі адрэагавала ў твітэры на запыт сьпікера ўкраінскага МЗС Яўгена Перабійніса.
«На дадзены момант мы не гатовыя камэнтаваць гэтую сытуацыю», — адзначыла ў размове з Радыё Свабода першы сакратар амбасады Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь Марыя Гуцала.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце напярэдадні візыту ў Кіеў дала інтэрвію The Washington Post і ўкраінскаму тэлеканалу «1 + 1».
Магчымае прэзыдэнцтва 67-гадоўвай Гілары Клінтан было б добрым перапынкам для выбарнікаў пасьля васьмі гадоў знаходжаньня на пасадзе цяперашняга прэзыдэнта — заявіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў інтэрвію тэлеканалу ABC.
На духоўную гутарку, як пазначалася ў рэкляме, расейскага актора і сьвятара Івана Ахлабысьціна сабралася стракатая публіка — ад моладзі да людзей сталага веку.
У Цэнтральным РУУС пацьвердзілі, што Стас Бабайцаў затрыманы па артыкуле «дробнае хуліганства». Актывісту пагражае да 15 сутак арышту.
Паводле Франка-Вальтэра Штайнмаера, эканамічная і палітычная мадэрнізацыя Ўкраіны — гэта «праект некалькіх пакаленьняў».
Але не выключае свайго вылучэньня на пасаду кіраўніка Расеі на выбарах у 2018 годзе.
Нарвэгія адклікае сваіх ваенных экспэртаў, якія працавалі ў галіне ўмацаваньня захадаў даверу, абвешчана таксама аб адмене сумесных ваенных манэўраў.
МЗС Украіны папрасіў МЗС Беларусі растлумачыць, чаму міліцыя адбірала ўкраінскія сьцягі на канцэрце «Океана Ельзи» ў Менску
Загрузіць яшчэ