Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Гілары Клінтан будзе моцным кандыдатам і выдатным прэзыдэнтам


Гілары Клінтан
Гілары Клінтан

Магчымае прэзыдэнцтва 67-гадоўвай Гілары Клінтан было б добрым перапынкам для выбарнікаў пасьля васьмі гадоў знаходжаньня на пасадзе цяперашняга прэзыдэнта — заявіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў інтэрвію тэлеканалу ABC.

«Гілары Клінтан не зьбіраецца пагаджацца са мной ва ўсім. Калі яна будзе балятавацца ў Белы дом у 2016 годзе, зь яе атрымаецца выдатны моцны прэзыдэнт», — сказаў Барак Абама ў інтэрвію тэлеканалу ABC, камэнтуючы магчымасьці дэмакратаў на наступных прэзыдэнцкіх выбарах. Барак Абама гаварыў і пра іншых магчымых кандыдатаў ад дэмакратычнай партыі, аднак толькі спадарыню Клінтан ён назваў па імені і нават ахарактарызаваў як «сябра».

Чакаецца, што Гілары Клінтан абвесьціць пра сваё канчатковае жаданьне браць удзел у прэзыдэнцкай гонцы ў пачатку 2015.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG