Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя «Менск-Арэны» лічыць, што сьцягі забіралі правільна


Кіраўніцтва «Менск-Арэны», дзе 21 лістапада адбыўся канцэрт гурту «Акіян Эльзы», патлумачыла, чаму ў гледачоў адбіралі сьцягі Ўкраіны.

«Па правілах на „Менск-Арэне“ правядзеньне разнастайных мітынгаў, маніфэстацыяў, рэклямных акцыяў... забаронена», — патлумачыў агенцыі БелаПАН намесьнік генэральнага дырэктара «Менск-Арэны» Мікалай Сергіенка.

Дзеяньні аховы падчас канцэрту ўкраінскага гурту Сергіенка лічыць «абсалютна правільнымі».

Сергіенка паведаміў, што канцэрт «Акіяна Эльзы» меў «спрэчную аснову, бо група трошкі альтэрнатыўная».

Мікалай Сергіенка: «Мы іх папярэдзілі, каб яны паводзілі сябе годна. Гэтыя песьні — напрыклад, „Вставай“ і іншыя... Мы ўзгаднялі зь імі, каб яны не сьпявалі пэўныя песьні. Не таму, што мы супраць гэтых песень, мы ня хочам нагнятаньня абстаноўкі ў залі, каб людзі ставіліся да таго, што адбываецца, неадназначна і гэта вылілася ў нейкія ненармальныя стасункі».

21 лістапада ў Менску адбыўся канцэрт украінскага гурту «Акіян Эльзы». Як паведамлялі прысутныя, на ўваходзе ў «Менск-Арэну» міліцыя забараніла ім праносіць украінскія сьцягі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG