Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Данбас зайшлі пяць новых калёнаў вайсковай тэхнікі з Расеі — МЗС Украіны


Пяць новых калён вайсковай тэхнікі зайшлі ва Ўкраіну з Расеі 24 лістапада праз Ізварына, дзе раней дзейнічаў украінскі пункт перасячэньня мяжы.

Усяго ў гэтых калёнах было 85 адзінак тэхнікі, заявіў прадстаўнік міністэрства замежных спраў Украіны Яўген Перабійніс.

«Расейскі бок далей пастаўляе цяжкае ўзбраеньне тэрарыстычным арганізацыям «ДНР» і «ЛНР», — адзначыў сьпікер.

Раней Перабійніс паведаміў, што ў пэрыяд з 17 па 23 лістапада зафіксавана ўваходжаньне на тэрыторыю Ўкраіны дзьвюх вайсковых калёнаў — адной з боку дарогі Мэталіст — Шчасьце (6 адзінак), іншай у напрамку населенага пункту Станіца Луганская — 16 адзінак.

21 лістапада ў НАТО паведамілі аб перамяшчэньні расейскіх войскаў і тэхнікі на Данбас.

Украіна і міжнародная супольнасьць вінавацяць Расею ў пастаўках зброі і ваенных на дапамогу сэпаратыстам на Данбасе. Масква гэта адмаўляе.

Паводле дадзеных ААН, з красавіка на ўсходзе Ўкраіны загінулі больш за 4300 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG