Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арсеній Яцанюк захаваў пасаду кіраўніка ўраду Ўкраіны


Новы Старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімер Гройсман, прэзыдэнт Пятро Парашэнка і прэм'ер Арсеній Яцанюк.
Новы Старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімер Гройсман, прэзыдэнт Пятро Парашэнка і прэм'ер Арсеній Яцанюк.

«За» прагаласаваў 341 народны дэпутат, «супраць» — 2.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка зацьвердзіў на пасадзе прэм’ер-міністра Арсенія Яцанюка.

Раней кандыдатуру Яцанюка падтрымала на сваім першым пасяджэньні новая Вярхоўная Рада.

«За» прагаласаваў 341 народны дэпутат, «супраць» — 2.

Выступ Арсенія Яцанюка ў Вярхоўнай Радзе.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:07 0:00
Наўпроставы лінк

Сьпікерам абраны Уладзімір Гройсман — дэпутат ад Блёка Пятра Парашэнкі. Пасьля пасяджэньня кааліцыі большасьці ён паведаміў, што склад новага ўраду будзе абвешчаны ў аўторак.

У кааліцыю ўвайшлі Блёк Пятра Парашэнкі, Народны фронт, «Самапомач», «Радыкальная партыя Алега Ляшко» і «Бацькаўшчына».

Згодна з Канстытуцыяй Украіны, Кабінэт міністраў складае паўнамоцтвы перад ізноў абранай Вярхоўнай Радай. Кабмін, які склаў паўнамоцтвы перад новаабраным парлямэнтам, працягвае выконваць свае паўнамоцтвы да пачатку працы ізноў сфармаванага ўраду.

21 лістапада Яцанюк заявіў, што на працягу дзесяці дзён будзе сфармаваны новы ўрад. Сэсія Вярхоўнай Рады Ўкраіны 8-га скліканьня пачалася з хвіліны маўчаньня ў памяць герояў Нябеснай сотні і ўсіх украінцаў, якія загінулі ў часе Антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG