Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У амэрыканскім Сэнт-Люісе штурмавалі мэрыю


Пратэст у Лос-Анджэлесе 26 лістапада
Пратэст у Лос-Анджэлесе 26 лістапада

У горадзе Сэнт-Люіс (штат Місуры) у сераду дэманстранты спрабавалі штурмаваць будынак мэрыі. Група пратэстоўцаў зладзіла перад будынкам інсцэніраваны судовы працэс над афіцэрам паліцыі Дарэнам Уілсанам, які 9 жніўня застрэліў 18-гадовага чарнаскурага юнака ў прыгарадзе Сэнт-Люіса — Фэргасане. Трое пратэстоўцаў былі арыштаваныя.

Паводле інфармацыйных агенцтваў, мінулая ноч у Фэргасане прайшла параўнальна спакойна. Напярэдадні ў горад і яго навакольлі былі сьцягнутыя каля 2200 байцоў Нацыянальнай гвардыі.

Акцыі пратэсту, выкліканыя рашэньнем вялікага журы не прад’яўляць абвінавачваньне паліцэйскаму Ўілсану, у сераду прайшлі ў некалькіх амэрыканскіх гарадах, у тым ліку ў Лос-Анджэлесе, Сан-Дыега, Оклэндзе, Атлянце.

Самай буйной была дэманстрацыя ў Лос-Анджэлесе (штат Каліфорнія), дзе паліцыя арыштавалі больш за 50 чалавек.

Абставіны гібелі васемнаццацігадовага Майкла Браўна да канца не ўстаноўленыя. Згодна з дакладам паліцыі, у адказ на пытаньне афіцэра Дарэна Ўілсана, чаму Браўн з сябрам ідуць па праезнай частцы вуліцы, малады чалавек нібыта пацягнуўся па зброяю паліцэйскага, і той адкрыў агонь у мэтах самаабароны. Але сябра забітага настойвае на тым, што Майкл Браўн не нападаў на афіцэра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG