Аляксандар Лукашэнка наведвае Ўкраіну з афіцыйным візытам. Ці варта чакаць прарыву ў беларуска-ўкраінскіх дачыненьнях у выніку сустрэчы двух прэзыдэнтаў?
Пасьля завяршэньня саміту «Вялікай васьмёркі» Барак Абама нанясе свой першы дзяржаўны візыт у Нямеччыну. Глядзіце прамую відэатрансляцыю на сайце Радыё Свабода 19 чэрвеня ў 16:00 па менскім часе.
Перад прыездам прэзыдэнта ЗША ў сталіцы Нямеччыны ўжытыя надзвычайныя захады бясьпекі
Лідэрам краінаў «вялікай васьмёркі» на саміце ў Паўночнай Ірляндыі ўдалося пераадолець разнагалосьсі і дамовіцца аб агульнай пазыцыі па Сырыі.
Прапанова заснаваць міжнародны суд, які разгледзеў бы факты зьнікненьняў апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі, прагучала падчас вечарыны памяці Віктара Ганчара.
У менскім офісе партыі БНФ адбываецца вечарына памяці Віктара Ганчара. Праваабаронцы, журналісты і палітыкі сабраліся, каб згадаць зьніклага апанэнта Лукашэнкі.
Аляксандар Лукашэнка падчас перамоваў у Кіеве з прэзыдэнтам Віктарам Януковічам доўга гаварыў пра перавагі Мытнага зьвязу і эўразійскай інтэграцыі.
Сын Аляксандра Лукашэнка Мікалай, які прыбыў разам са сваім бацькам у Кіеў, на перамовы не паехаў, ён меў у сталіцы Ўкраіны сваю праграму.
Ахмадзінэжад і Лукашэнка шмат гадоў шчыльна супрацоўнічалі. Бакі ўсяляк дэманстравалі прыхільнасьць адзін да аднаго, абменьваліся візытамі і сяброўскімі дэклярацыямі.
Якія пажаданьні жыхары цімашэнкаўскага лягера хацелі б адрасаваць беларускаму госьцю.
Далейшы лёс Ахмадзінэжада, якога параўноўвалі з Аляксандрам Лукашэнкам, шмат у чым будзе залежаць ад таго, як да яго паставіцца новаабраны прэзыдэнт Хасан Рухані.
Візыт кіраўніка Беларусі суправаджаецца дамовамі, парадамі, інтэрвію ўкраінскім СМІ.
Радыё Свабода зьвярнулася да жыхароў Кіева з просьбай параўнаць прэзыдэнтаў Беларусі і Ўкраіны.
Расея, Турэччына і Паўднёвая Афрыка адрэагавалі на інфармацыю пра тое, што Вялікая Брытанія і ЗША шпіёнілі за ўдзельнікамі саміту G20 у Лёндане ў 2009 годзе.
Праваабаронцы, журналісты і палітыкі зьбяруцца, каб згадаць зьніклага апанэнта Лукашэнкі Віктара Ганчара.
Аляксандар Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візытам у Кіеў разам з пазашлюбным сынам Мікалаем. Яму арганізуюць асобную праграму.
У Турэччыне два найбуйнейшыя прафсаюзы — Канфэдэрацыя прафсаюзаў працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў (KESK) і Канфэдэрацыя прагрэсіўных прафсаюзаў (DISK) — пачалі агульнанацыянальны страйк.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведае Ўкраіну з афіцыйным візытам 17–18 чэрвеня. Ці можна чакаць нейкага прарыву ад гэтага візыту?
Заклікаючы беларусаў у Эўропу, вы робіце замах на ідэнтычнасьць сваіх суайчыньнікаў! :)
Прапануем вам параўнаньне дзьвюх краінаў. Украіна мае лепшыя ацэнкі ў рэйтынгу свабоды і ступені свабоды слова. Паводле іншых 7 рэйтынгаў перавага на баку Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка наведае Ўкраіну з афіцыйным візытам 17-18 чэрвеня. На 18 чэрвеня прызначана сустрэча кіраўнікоў дзьвюх дзяржаў.
У Паўночнай Ірляндыі на курорце Лох-Эрн сёньня пачынаецца двухдзённы саміт «Вялікай васьмёркі». Як чакаецца, адной з галоўных тэм сустрэчы стане канфлікт у Сырыі.
Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовілася зарэгістраваць рэспубліканскае дасьледча-асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне «Гавары праўду».
Яна Надзёва, найбліжэйшая супрацоўніца Нэчаса, абвінавачваецца ў подкупе дэпутатаў парлямэнту і нелегальным сачэньні за людзьмі.
Цэнтр урадавай сувязі Вялікай Брытаніі атрымліваў інфармацыю пра перамовы судзельнікаў саміту G20 у 2009 годзе, паведаміў Эдвард Сноўдэн.
Турэччына: на панядзелак прызначаны агульнанацыянальны страйк
Прэм’ер-міністар Чэхіі Пэтр Нэчас абвясьціў пра намер падаць у адстаўку — у сувязі з карупцыйным скандалам, які разгарэўся ў апошнія дні вакол людзей зь яго бліжэйшага атачэньня.
Прэм’ер-міністр Турэччыны Рэджэп Эрдаган ў нядзелю зьвярнуўся да сваіх прыхільнікаў на мітынгу ў Стамбуле.
Канстытуцыйны суд Кувэйту прыняў рашэньне распусьціць парлямэнт краіны і прызначыць датэрміновыя выбары.
Іранскія ўлады абвясьцілі 15 чэрвеня, што 64-гадовы сьвятар Рухані Хасан атрымаў 50,68 адсоткаў ці 37 млн галасоў, пададзеных на прэзыдэнцкіх выбарах напярэдадні.
Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу заклікаў міжнародную супольнасьць не спыняць ціск на Іран з тым, каб ён згарнуў сваю ядзерную праграму.
Турэцкія ўлады разграмілі намётавы лагер на плошчы Таксім, але пратэсты ў Стамбуле і іншых гарадах працягваюцца. Эрдаган рыхтуе войска. Піша карэспандэнтка расейскай Свабоды Алена Сонцава
Прэзыдэнт Эгіпту Мухамад Мурсі заявіў у суботу, што перапыніў ўсе афіцыйныя сувязі сваёй краіны з уладай прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада.
Паўночная Карэя прапанавала ЗША правесьці перамовы на высокім узроўні аб ядзернай праграме КНДР і шляхах зьніжэньня напружанасьці на Карэйскай паўвысьпе.
Пасьля папярэджаньня з боку прэм’ер-міністра Рэджэпа Таіпа Эрдагана паліцыя ў Стамбуле штурмавала навакольле плошчы Таксім, ужываючы вадамёты і сьлезацечны газ.
Міністэрства ўнутраных справаў Ірану абвясьціла памяркоўнага рэлігійнага кандыдата Хасана Рухані пераможцам на прэзыдэнцкіх выбарах.
Украінская апазыцыя вылучыла былога прэм’ера Юлію Цімашэнку кандыдатам у прэзыдэнты сваёй краіны.
Вядомы расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны падаў дакумэнты на вылучэньне ў якасьці кандыдата на выбарах мэра Масквы.
Паводле папярэдніх дадзеных, якія паступаюць з Ірану, на прэзыдэнцкіх выбарах у гэтай краіне з вялікай перавагай першым ідзе прадстаўнік памяркоўнага крыла Хасан Рухані.
Маладафронтавец Эдуард Лобаў паведаміў сваякам, што атрымаў адказ з пракуратуры, куды ён скардзіўся на шэраг парушэньняў закону пры разглядзе ягонай справы ў 2011 годзе.
Мікалай Аўтуховіч у гарадзенскай турме чытае кнігу вязьня наваполацкай калёніі Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».
Заканчваецца праца над сэрыяй успамінаў старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага, якія зьвязаныя зь ягоным арыштам ў 2011 годзе.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў Віктара Камянкова ад пасады старшыні і судзьдзі Вышэйшага гаспадарчага суду.
Ці можна сказаць, што Аляксандар Лукашэнка зноў, як і ў 1994-м годзе, зарабляе сабе палітычныя пункты на тэме барацьбы з карупцыяй?
Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду пакінула ранейшым прысуд намесьніку старшыні Менгарвыканкаму — 14 гадоў.
У Іране сёньня праводзяцца выбары прэзыдэнта, які заменіць Махмуда Ахмадзінэжада, паўнамоцтвы якога завяршаюцца.
Сябры Свабоднага прафсаюзу Беларускага на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў заяўляюць пра дыскрымінацыю з боку адміністрацыі прадпрыемства.
«Гэта інэрцыйныя рашэньні ў рамках падыходаў, якія даказалі сваю беспэрспэктыўнасьць».
Міклаш Харасьці, спэцдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі, заклікаў беларускія ўлады да супрацоўніцтва дзеля паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў краіне.
Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус сказаў нашаму радыё, што справа прадстаўніцтва Беларусі на саміце Ўсходняга партнэрства ў Вільні пад канец лістапада будзе абмяркоўвацца ў Брусэлі ў ліпені.
Загрузіць яшчэ