Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: на панядзелак прызначаны агульнанацыянальны страйк


Плошча Таксім
Плошча Таксім

Турэччына: на панядзелак прызначаны агульнанацыянальны страйк

Акцыі пратэсту супраць палітыкі Рэджэпа Таіпа Эрдагана працягваюцца.

Некалькі сутычак паміж паліцыяй і дэманстрантамі былі зафіксаваныя ў Стамбуле ў ноч зь нядзелі на панядзелак.

У аднадзённым страйку, як чакаецца, будуць удзельнеічаць лекары і інжынэры, заявілі прадстаўнікі прафсаюзаў.

Яны будуць пратэставаць супраць разгону ўдзельніцаў вулічнай акцыі ў стамбульскім парку Гэзі.

Прэм’ер-міністр Турэччыны Рэджэп Эрдаган у нядзелю зьвярнуўся да сваіх прыхільнікаў на мітынгу ў Стамбуле.

Мітынг, які сабраў дзясяткі тысячаў гараджанаў, быў арганізаваны прыкладна за 10 кілямэтраў ад плошчы Таксім, дзе ў той жа дзень адбыліся новыя сутыкненьні паміж маніфэстантамі і паліцыяй.


Пратэсты пачаліся 31 траўня. Тады на акцыю ў Стамбуле сабраліся актывісты, незадаволеныя высечкай дрэваў у раёне плошчы Таксім.

Жорсткія дзеяньні паліцыі прывялі да новых акцыяў пратэсту па ўсёй краіне з патрабаваньнем адстаўкі Эрдагана і ягонага ўраду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG