Пасьля папярэджаньня з боку прэм’ер-міністра Рэджэпа Таіпа Эрдагана паліцыя ў Стамбуле штурмавала навакольле плошчы Таксім, ужываючы вадамёты і сьлезацечны газ.
Міністэрства ўнутраных справаў Ірану абвясьціла памяркоўнага рэлігійнага кандыдата Хасана Рухані пераможцам на прэзыдэнцкіх выбарах.
Украінская апазыцыя вылучыла былога прэм’ера Юлію Цімашэнку кандыдатам у прэзыдэнты сваёй краіны.
Вядомы расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны падаў дакумэнты на вылучэньне ў якасьці кандыдата на выбарах мэра Масквы.
Паводле папярэдніх дадзеных, якія паступаюць з Ірану, на прэзыдэнцкіх выбарах у гэтай краіне з вялікай перавагай першым ідзе прадстаўнік памяркоўнага крыла Хасан Рухані.
Маладафронтавец Эдуард Лобаў паведаміў сваякам, што атрымаў адказ з пракуратуры, куды ён скардзіўся на шэраг парушэньняў закону пры разглядзе ягонай справы ў 2011 годзе.
Мікалай Аўтуховіч у гарадзенскай турме чытае кнігу вязьня наваполацкай калёніі Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».
Заканчваецца праца над сэрыяй успамінаў старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага, якія зьвязаныя зь ягоным арыштам ў 2011 годзе.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў Віктара Камянкова ад пасады старшыні і судзьдзі Вышэйшага гаспадарчага суду.
Ці можна сказаць, што Аляксандар Лукашэнка зноў, як і ў 1994-м годзе, зарабляе сабе палітычныя пункты на тэме барацьбы з карупцыяй?
Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду пакінула ранейшым прысуд намесьніку старшыні Менгарвыканкаму — 14 гадоў.
У Іране сёньня праводзяцца выбары прэзыдэнта, які заменіць Махмуда Ахмадзінэжада, паўнамоцтвы якога завяршаюцца.
Сябры Свабоднага прафсаюзу Беларускага на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў заяўляюць пра дыскрымінацыю з боку адміністрацыі прадпрыемства.
«Гэта інэрцыйныя рашэньні ў рамках падыходаў, якія даказалі сваю беспэрспэктыўнасьць».
Міклаш Харасьці, спэцдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі, заклікаў беларускія ўлады да супрацоўніцтва дзеля паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў краіне.
Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус сказаў нашаму радыё, што справа прадстаўніцтва Беларусі на саміце Ўсходняга партнэрства ў Вільні пад канец лістапада будзе абмяркоўвацца ў Брусэлі ў ліпені.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падоўжыў яшчэ на адзін год санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Беларускі палітоляг Андрэй Фёдараў так пракамэнтаваў Свабодзе гэтае рашэньне.
Аляксандар Лукашэнка сёньня канстатаваў крытычную сытуацыю ў будаўнічай галіне.
З рэзкай крытыкай міністэрстваў і абласных адміністрацыяў сёньня выступіў кіраўнік беларускага ўраду Міхаіл Мясьніковіч.
Прэм’ер-міністар Чэхіі Пэтр Нэчас заявіў, што ня мае намеру ісьці ў адстаўку, нягледзячы на масавыя затрыманьні ягоных цяперашніх і былых супрацоўнікаў паліцыяй па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падоўжыў яшчэ на адзін год санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі.
Прэм’ер-міністр Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган сустрэўся з удзельнікамі антыўрадавых дэманстрацыяў.
Участкі для галасаваньня адкрыліся ў Іране. У галасаваньні могуць удзельнічаць 50 мільёнаў выбарцаў.
Белы дом прыйшоў да высновы, што рэжым Башара Асада выкарыстоўваў хімічную зброю супраць паўстанцаў некалькі разоў.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падоўжыў яшчэ на адзін год санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Афіцыйнае паведамленьне апублікавана на сайце Белага дому.
Вольга Гайдукова паведаміла, што суд над яе сынам будзе працягнуты ў панядзелак, 17 чэрвеня. Так ёй сказалі адвакаты Андрэя Гайдукова.
Рада ААН у справах правоў чалавека прыняла рэзалюцыю аб працягу мандату адмысловага дакладчыка па пытаньнях правоў чалавека ў Беларусі і выказала глыбокую занепакоенасьць ў сувязі з парушэньнямі ў гэтай сфэры ў Беларусі.
У Чэхіі затрыманыя некалькі вядомых палітыкаў з кіроўнай Грамадзянскай дэмакратычнай партыі.
Сыход Майкла Марэла, верагодна, зьвязаны са скандалам вакол сакрэтнай праграмы спэцслужбаў ЗША, якая дазваляла атрымліваць і апрацоўваць інфармацыю аб асабістых дадзеных інтэрнэт-карыстальнікаў.
У Палату прадстаўнікоў 12 чэрвеня прыйшло запрашэньне для ўдзелу ў пасяджэньні паліткамітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Міністэрства замежных спраў Польшчы зрабіла заяву, у якой адзначыла, што перасьлед польскіх актывістаў у Беларусі «нагадвае рэпрэсіі змрочных часоў, якія Эўропа павінна ведаць толькі з гісторыі».
Гэта стала вядома пасьля сёньняшняга галасаваньня дэлегацыяў, якія цяпер уваходзяць у Раду ААН па правах чалавека.
Літоўскі міністар па пытаньнях навакольнага асяродзьдзя адкідае абвінавачваньні з боку беларускіх чыноўнікаў аб тым, што Літва ігнаруе прапанову правесьці адкрытыя спрэчкі аб будоўлі паблізу літоўскай мяжы Беларускай АЭС.
Праект рэзалюцыі Рады ААН па правах чалавека прапаноўвае на год падоўжыць мандат спэцдакладчыка па сытуацыі ў Беларусі.
Але «не на шкоду Расеі».
У Турэччыне працягваецца супрацьстаяньне паміж паліцыяй і удзельнікамі антыўрадавых дэманстрацый. Учора кирощная партыя прапанавала правесьці гарадзкі рэфэрэндум наконт плянаў перабудовы парку Гезі ў Стамбуле. Нязгода з урадавымі плянамі перабудовы стала дэтанатарам цяперашніх пратэстаў.
14 чэрвеня ў Іране адбудуцца чарговыя выбары прэзыдэнта краіны. Цяперашні прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад, паводле канстытуцыі Ірану, ня мае права абірацца на трэці тэрмін.
Былы супрацоўнік спэцслужбаў ЗША Эдвард Сноўдэн кажа, што прыехаў у Ганконг не для таго, каб схавацца ад правасудзьдзя, а каб паказаць злачыннасьць апэрацыяў Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (NSA) ЗША. Сноўдэн паабяцаў застацца ў Ганконгу і змагацца з магчымай экстрадыцыяй у ЗША.
У сталіцы Турцыі паліцыя разганяла пратэстоўцаў пры дапамозе сьлёзацечнага газу.
На 13 чэрвеня ў Жэнэве заплянаванае галасаваньне па пытаньні працягненьня альбо спыненьня мандату спэцдакладчыка Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Міклаша Харасьці аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Радыё Свабода згадвае найбольш гучныя шпіёнскія гісторыя часоў прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.
Абедзьве касацыйныя скаргі адмовілася задаволіць судзьдзя Ірына Смалякова
Суд у Бішкеку прысудзіў брата зьвергнутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева Акмата яшчэ на пяць гадоў пазбаўленьня волі за яго ўцёкі ў часе адбываньня пакараньня.
Перад прэзэнтацыяй сваёй кнігі "Сфагнум" пісьменьнік Віктар Марціновіч раскажа, як ён адкрыў для сябе Беларусь.
Каго скарачаюць у райвыканкамах, якія пэрспэктывы з працаўладкаваньнем у звольненых?
Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў заплянаваны на аўторак 18 чэрвеня.
Рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі плянуецца прыняць на 22-й сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая пройдзе з 29 чэрвеня па 3 ліпеня ў Стамбуле.
Амэрыканскія ўрадоўцы тлумачаць, што збор інфармацыі ў такіх вялікіх маштабах адыгрывае важную ролю ў барацьбе з тэрарызмам. На думку праваабаронцаў, гэтыя праграмы ўяўляюць сабой замах на грамадзянскія свабоды.
Міністар замежных спраў Беларусі заявіў у Баку, што Менск хоча канструктыўнага дыялёгу з Эўразьвязам, які зьяўляецца адным з прыярытэтных гандлёвых партнэраў Беларусі.
Загрузіць яшчэ