Харватыя зь 1 ліпеня становіцца 28-м сябрам Эўрапейскага Зьвязу і другой з рэспублікаў былой Югаславіі, якая ўвайшла ў ЭЗ. Першай у 2004 годзе стала Славенія.
Масавыя дэманстрацыі, прымеркаваныя да першай гадавіны інаўгурацыі прэзыдэнта Эгіпту Мухамада Мурсі праходзяць сёньня ў Каіры і іншых гарадах краіны.
Прэзыдэнт Эквадору Рафаэль Карэа накіраваў падбадзёрвальнае пасланьне былому супрацоўніку амэрыканскіх спецслужбаў Эдварду Сноўдэну, пажадаўшы яму «ня падаць духам».
Прадстаўніцтвы органаў Эўрапейскага зьвязу ў Брусэлі, Вашынгтоне і Нью-Ёрку былі аб’ектам сачэньня Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША, піша нямецкі часопіс «Шпігель».
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама зь сям’ёй наведаў у нядзелю Роббэнэйланд — паўднёваафрыканскую выспу, дзе знаходзілася турма, у якой адбываў 18 з 27 гадоў агульнай турэмнага тэрміну праваабаронца і змагар з апартгэйдам Нэльсан Мандэла.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў два рэзанансныя законы — аб увядзеньні пакараньня за абразу пачуцьцяў вернікаў і пра забарону гей-прапаганды сярод дзяцей.
У Харватыі ў нядзелю пройдуць маштабныя ўрачыстасьці з нагоды далучэньня да Эўрапейскага зьвязу.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, які ў рамках турнэ па афрыканскім краінам прыбыў у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, сёньня сустрэўся з членамі сям'і Нэльсана Мандэлы.
Сёньня ў Пецярбургу паліцыя затрымала некалькі дзесяткаў удзельнікаў мітынгу ў абарону правоў сэксуальных меншасьцяў.
Прэм'ер - міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран прыбыў у Аўганістан з неабвешчанымі візытам.
У Стамбуле праходзіць 22-я сесія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, падчас якой плянуецца прыняць рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі.
Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў амэрыканцаў ўстрымацца ад паездак у Эгіпет, дзе ўзмацняюцца антыўрадавыя выступы. Дапаможнаму пэрсаналу амэрыканскай дыпмісіі ў Каіры дадзена распараджэньне пакінуць краіну.
На фасад Палацу незалежнасьці ў Менску наносіцца надпіс «Рэзідэнцыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказваў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі, дарадца Ітан Голдрыч.
Лекара вышэйшай катэгорыі Івана Шэгу са Слоніма звольнілі пасьля 30-гадовай працы траўматолягам. Адміністрацыя Слонімскага раённага шпіталя адмовілася працягнуць зь ім кантракт, не зважаючы на недахоп спэцыялістаў.
Літоўскае Міністэрства замежных спраў уручыла амбасадзе Беларусі ў Вільні ноту, у якой патрабуе прадставіць афіцыйную інфармацыю пра асяродак афрыканскай чумы сьвіней у Гарадзенскай вобласьці.
Палата прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла законапраект, які ўводзіць адміністратыўную адказнасьць за незаконнае правядзеньне апытаньняў грамадзкай думкі.
Апублікавана і ўступіла ў сілу сумесная пастанова Міністэрства гандлю, Мінсельгасхарча, Міністэрства аховы здароўя і Дзяржстандарту, якая вызначае спрошчаныя спосабы паьцверджаньня індывідуальнымі прадпрымальнікамі адпаведнасьці тавараў лёгкай прамысловасьці, якія яны рэалізуюць на рынках, патрабаваньням тэхнічнага рэглямэнту Мытнага саюза.
Сёньня старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка распавёў журналістам пра вынікі свайго ўдзелу ў сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.
Белы дом кажа Абама чакае ад сям’і Мандэлы пацьверджаньня, што ён можа наведаць 94-гадовага ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру.
Выступаючы ў Сэнэгале перад пачаткам свайго афрыканскага турнэ, амэрыканскі лідэр адзначыў, што ня мае намеру прыцягваць ваенных да перахопу самалёта, на якім Сноўден можа вылецець з Масквы.
Карэспандэнт Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч наведаў горад Ліда, дзе плянуецца разьмясьціць расейскую вайсковую базу.
«Візыт, вядома, патрэбны. Нават калі даклад застаецца крытычным, то сам факт візыту застаецца станоўчым».
Масква магла б даць прытулак грамадзяніну Злучаных Штатаў Эдварду Сноўдэну — лічыць кіраўнік рады ў справах правоў чалавека пры прэзыдэнце Расеі Міхаіл Фядотаў.
З 24 чэрвеня амбасада Ізраілю ў Беларусі больш не аказвае консульскія паслугі. З-за малых заробкаў страйкуюць амбасады Ізраілю па ўсім сьвеце.
Былы беларускі міліцыянт, а цяпер палітычны ўцякач у Эквадоры Аляксандар Баранкоў у інтэрвію агенцтву Ройтэрз выказаўся пра справу Эдварда Сноўдэна, які зьвярнуўся да эквадорскіх уладаў з просьбай аб палітычным прытулку.
З боку Эўразьвязу ня ставіліся ніякія ўмовы Беларусі ў сувязі са зьняцьцем санкцый зь міністра замежных спраў Уладзімера Макея. Пра гэта заявіў журналістам прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Міністэрства абароны Літвы заявіла ў інтэрвію агенцтву BNS, што стварэньне расейскай авіябазы ў Лідзе ля літоўскай мяжы не стварае дадатковай вайсковай пагрозы, але ў палітычным сэнсе гэта не зьяўляецца дэманстрацыяй добрай волі з боку Расеі і Беларусі.
Раніцай 27 чэрвеня у Вільні адбылася сустрэча міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.
Былы супрацоўнік амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвард Сноўдэн пяты дзень знаходзіцца ў транзынтай зоне маскоўскага аэрапорту «Шарамецьцева».
Ляўрэат Нобелеўскай прэміі міру Нэльсан Мандэла знаходзіцца ў крытычным стане ў шпіталі. Прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі Джейкаб Зума адмяніў візыт ў Мазамбік праз сур’ёзнасьць сытуацыі.
Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект, які вяртае так званую «залатую акцыю».
Былы супрацоўнік спэцслужбаў ЗША Эдвард Сноўден, паводле некаторых дадзеных, да гэтага застаецца ў транзытнай зоне маскоўскага аэрапорта «Шарамецьева».
Расейская авіябаза будзе разьмешчана ў Лідзе і пачне функцыянаваць ужо ў 2013 годзе. Як можна ацаніць гэты факт з ваеннага і геапалітычнага гледзішча, ці звужае гэта сувэрэнітэт Беларусі? Чаму беларускае кіраўніцтва ў выніку мусіла пагадзіцца на існаваньне ў краіне расейскай ваеннай базы? На гэтыя пытаньні адказвае былы міністар абароны Павал Казлоўскі.
Вайсковы аэрадром у Лідзе — у поўнай баявой гатоўнасьці. Таму гэтая база не патрабуе ўкладаньня вялікіх рэсурсаў.
28 жніўня мае выйсьці на волю палітвязень Зьміцер Дашкевіч. Ці ёсьць прыкметы таго, што гэта здарыцца раней і што ўсьлед за Дашкевічам будуць датэрмінова вызваленыя іншыя палітвязьні?
Сёньня ў Літоўскім Сэйме пачаліся кансультацыі паміж літоўскімі і беларускімі дэмакратычнымі партыямі. 28-29 лістапада ў Вільні — саміт Усходняга партнэрства.
Былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн не зьвяртаўся ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з просьбай аб палітычным прытулку.
Расейская авіябаза будзе разьмешчана ў Лідзе і пачне функцыянаваць ужо ў 2013 годзе. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы ВПС Расейскай Фэдэрацыі генэрал-лейтэнант Віктар Бондараў.
26 чэрвеня ў Вільні праходзяць кансультацыі літоўскіх і беларускіх дэмакратычных партыяў.
«Наша старшыньства ў Эўразьвязе — гэта велізарны шанец зрабіць Беларусь больш бачнай. Адзіная Эўропа безь Беларусі — гэта няскончаны праект», — заявіў віцэ-спікер сейма Літвы Петрас Ауштрэвічус падчас кансультацыяў беларускіх і літоўскіх дэмакратычных партыяў, якія праходзяць у літоўскім Сэйме.
«Беларусь — гэта самае слабае зьвяно ва Ўсходнім партнэрстве», — заявіў кіраўнік камітэта па замежных справах Сэйма Літвы Бэнэдыктас Юодка 26 чэрвеня падчас кансультацыяў беларускіх і літоўскіх дэмакратычных партыяў, якія праходзяць у літоўскім парлямэнце.
Белы дом заклікае Расею выдаць Эдварда Сноўдэна.
26 чэрвеня ў Вільні адбудзецца «сустрэча прадстаўнікоў літоўскіх і беларускіх палітычных партыяў».
Наста Дашкевіч піша ў сваім фэйсбуку, што, мяркуючы па званках з РУУС, улады рыхтуюць прафіляктычны нагляд за Дашкевічам, а гэта значыць, яго можа неўзабаве чакаць вызваленьне.
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў , што няварта абвастраць адносіны з Расеяй з-за экс-супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдена.
У Чэхіі новым прэм’ерам прызначаны Іржы Руснак. Адпаведны ўказ падпісаў прэзыдэнт Мілаш Зэман.
Пра гэта заявіў Яцэк Сарыюш-Вольскі, дэпутат Эўрапарлямэнту, намесьнік старшыні Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства (EURONEST) і сустаршыня рабочай групы EURONEST па Беларусі.
Загрузіць яшчэ