Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта


Масавыя дэманстрацыі, прымеркаваныя да першай гадавіны інаўгурацыі прэзыдэнта Эгіпту Мухамада Мурсі праходзяць сёньня ў Каіры і іншых гарадах краіны.

Маніфэстанты на плошчы Тахрыр патрабуюць адстаўкі кіраўніка дзяржавы. У якасьці альтэрнатывы цяперашняму прэзідэнту апазыцыянеры прапануюць міністра абароны Абдэля Фаттаха аль-Сісі. У той жа час у іншым раёне Каіра, Наср-Сіці, сабраліся некалькі тысяч прыхільнікаў прэзыдэнта. Мурсі заняў пасаду кіраўніка дзяржавы пры падтрымцы ісламісцкага руху «Браты-мусульмане».

Ён перамог на першых дэмакратычных прэзыдэнцкіх выбарах у Эгіпце пасля адстаўкі шматгадовага лідэра Хосьні Мубарака. Апазыцыя сьцьвярджае, што замест правядзеньня рэформаў Мухамад Мурсі займаецца ўмацаваньнем пазыцый ісламістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG