Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт Усходняга партнэрства пройдзе 28 — 29 лістапада ў Вільні


26 чэрвеня ў Вільні праходзяць кансультацыі літоўскіх і беларускіх дэмакратычных партыяў.

На пытаньне журналіста Радыё Свабода, ці будзе Літва падтрымліваць падчас яе старшыньства ў Эўразьвязе пытаньне аб Беларусі, дэпутат літоўскага парлямэнту Вілія Алекнаітэ-Амбраменікене адказала:

«Мы працягваем агульную лінію Эўразьвязу. Аднак, як краіна, якая старшынюе, мы можам ўнесьці ў гэтую агульную лінію і некалькі сваіх прыярытэтаў. Адзін зь іх — праграма Ўсходняга партнэрства, якая непасрэдна тычыцца Беларусі. Гэта тым важна, што зараз зьяўляецца альтэрнатыўны праграме Ўсходняга партнэрства праект Эўразійскай прасторы. У нас агульная зь Беларусьсю гісторыя, вы — наш бліжэйшы сусед, таму Беларусь, безумоўна, будзе прыярытэтам падчас старшыньства нашай краіны ў Эўразьвязе.

Пра асаблівую ролю Ўсходняга партнэрства ішла размова і падчас дыскусіі. Так, старшыня камітэту па міжнародных справах літоўскага Сэйму Бэнэдыктас Юодка заявіў: «У беларускай улады і нават апазыцыі няма адзінага падыходу, куды трэба ісьці Беларусі — у Эўропу альбо далучацца да Расеі і Казахстана. Мы хочам, каб нашы суседзі былі прагназаваныя, і зробім усё, каб пра Беларусь не забываліся ў Брусэлі».

У дыскусіі таксама ўдзельнічалі зь літоўскага боку былы міністар замежных спраў Літвы Ажубаліс, лідэр цяперашняй апазыцыі, былы прэм’ер-міністар Кубіліс.

Стала вядомая і канкрэтная дата саміту Ўсходняга партнэрства ў Вільні — 28 — 29 лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG