Ён зрабіў адпаведную заяву, камэнтуючы рашэньне Рады міністраў замежных справаў ЭЗ прыпыніць забарону на ўезд у краіны Зьвязу для міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея.
Паводле сп-ра Сарыюша-Вольскага «індывідуальнае і часовае прыпыненьне забароны на выдачу віз Уладзімеру Макею накіраванае на падрыхтоўку саміту Усходняга партнэрства і яго ўдзел у саміце, і таму павіннае разглядацца як тэхнічнае рашэньне. У любым выпадку, гэта не азначае зьмены ў палітыцы мэтанакіраваных санкцый, якую праводзіць Эўразьвяз.
Зьмена гэтай палітыкі будзе магчымая толькі пасьля значнага прагрэсу ў датрыманьні стандартаў дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону ў Беларусі, у тым ліку вызваленьня і поўнай рэабілітацыі палітвязьняў. Акрамя таго, такі прагрэс павінен быць прызнаны ўсімі бакамі, уключаючы грамадзянскую супольнасьць і арганізацыі па правах чалавека, такія як Міжнародная фэдэрацыя па правах чалавека (FIDH).
Адсутнасьць прагрэсу ў галіне правоў чалавека і пагаршэньне ўмоваў функцыянаваньня грамадзянскай супольнасьці і палітычных актывістаў выклікае абурэньне. Абыякавая рэакцыя беларускіх уладаў на заклікі міжнароднай супольнасьці спрыяе далейшаму пагаршэньню адносінаў з ЭЗ і паглыбленьню самаізаляцыі Беларусі. У апошні час абмежавальныя заканадаўчыя зьмены прывялі да далейшага здушэньня грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку незалежных СМІ і праваабаронцаў.
Грамадзянская супольнасьць застаецца ключавым гульцом у палітычным дыялёгу з Эўразьвязам. Мы павінны падтрымліваць яе і ідэю правядзеньня канфэрэнцыі грамадзянскай супольнасьці краін-партнэраў напярэдадні трэцяга саміту Усходняга партнэрства ў Вільні».
Намесьнік старшыні Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства таксама выказаўся за аднаўленьне палітычнай і фінансавай падтрымкі незалежных СМІ Беларусі.