Афіцыйныя крыніцы паведамілі, што Аляксандар Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам і дамовіўся пра хуткую сустрэчу на ўкраінскай тэрыторыі.
Кіраўнік ураду Чэхіі Петр Нечас абвясьціў пра развод са сваёй жонкай Радкай пасьля 25 гадоў шлюбу.
Скандал вакол уцечкі інфармацыі пра праслухоўваньне амэрыканскімі спэцслужбамі тэлефонных размоў і прыватных кантактаў у сеціве выклікаў рэакцыю ў Эўропе.
Анатоль Лябедзька: «Пра сустрэчу ніхто ніякіх камэнтароў не дае. Я кажу, што сустракаўся з Саньнікавым, а ўсё астатняе — без камэнтароў».
Пра гэта адвакат паведаміў маці падазраванага ў шпіянажы Андрэя Гайдукова.
Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган заклікае спыніць масавыя пратэсты. <b>Жывая трансьляцыя</b>
У якой ступені мабільная сувязь у краіне — памочнік беларускіх спэцслужбаў?
Усе больш відавочнае згасаньне «Газпрома» можа прывесьці да падзеньня рэжыму Уладзімера Пуціна. З такім прагнозам выступіў эканаміст Андэрс Аслунд, былы дарадца расейскага і іншых ўсходне-эўрапейскіх урадаў.
Дзяржавы Эўразьвязу набліжаюцца да пагадненьня аб тым, што візавыя абмежаваньні, якія прымяняюцца ў дачыненьні да беларускага міністра замежных спраў Уладзімера Макея, могуць быць прыпыненыя.
У Туркмэністане ўпершыню з моманту здабыцьця краінай незалежнасьці ў 1991 годзе у парлямэнт абраны дэпутат, які не зьяўляецца сябрам кіроўнай партыі.
Ва Ўсясьветным індэксе міру за 2013 год Беларусь на 96-ым месцы.
Такое рашэньне вынес суд у Кувэйце.
Памочнікамі прэзыдэнта прызначаныя Кірыл Руды, Дзьмітры Габораў і Ўладзімер Даманеўскі.
Эдвард Сноўдэн — апошні ў сьпісе людзей, якія рабілі публічнымі сакрэтную інфармацыю, якая выклікала вялікія ўзрушэньні і наступствы для грамадзтва.
Былы прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла правёў трэцюю ноч у шпіталі гораду Прэторыя. Мандэла лекуецца ад інфэкцыі лёгкіх.
Баевікі Талібану захапілі будынак побач з аэрапортам. Афганскія паліцыянты кажуць, што сілы бясьпекі адбілі напад і ўзялі пад кантроль будынак. Нападнікі забітыя.
Паўднёвая і Паўночная Карэя дамовіліся правесьці перамовы на высокім узроўні пры канцы гэтага тыдня.
29-гадовы Эдвард Сноўдэн прызнаўся, што гэта ён раведаміў СМІ інфармацыю пра PRISM, сакрэтную праграму спэцслужбаў ЗША.
У Турэччыне футбольныя фаны камандаў-суперніц аб'ядноўваюцца ў супрацьурадавых пратэстах
Міністэрства абароны Паўднёвага Судану паведаміла, што суданская армія перайшла празь мяжу на тэрыторыю краіны ў правінцыі Верхні Ніл, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Начальнік штабу лібійскай арміі генэрал Юсэф Мангуш падаў у адстаўку ў сувязі з ўзброенымі сутыкненьнямі паміж мясцовымі жыхарамі і апалчэнцамі ў Бэнгазі.
Прэм’ер-міністр Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган зноў асудзіў ў нядзелю дэманстрантаў, якія выступаюць супраць яго ўраду.
Візавыя санкцыі Эўразьвязу супраць кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея павінны быць зьнятыя ў найбліжэйшы час, паведаміў журналістам намесьнік міністра замежных справаў Літвы Андрус Крывас
7 чалавек загінулі, і 30 былі параненыя ў у лібійскім горадзе Бэнгазі ў сутыкненьнях паміж дэманстрантамі і былымі паўстанцамі, якія змагаліся за зьвяржэньне рэжыму палкоўніка Муамара Кадафі ў 2011 годзе.
Прадстаўнікі КНДР і Паўднёвай Карэі правялі ў нядзелю першую сустрэчу за два гады. На кансультацыях у памежным пункце Пханмунджом гаворка ішла аб падрыхтоўцы перамоў на ўзроўні міністраў дзьвюх краін у бліжэйшую сераду.
Перад будынкам парлямэнту Грузіі ў Тбілісі каля 30 чалавек правялі ў суботу акцыю з патрабаваньнем вывесьці грузінскія войскі з Аўганістану.
Партыя прэм'ер-міністра Турэччыны Рэджэпа Эрдагана заявіла, што датэрміновых выбараў у краіне ня будзе - як таго патрабуюць ўдзельнікі антыўрадавых выступаў.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і старшыня КНР Сі Цзіньпін праводзяць на поўдні Каліфорніі (ЗША) двухдзённыя перамовы.
У Стамбуле сёньня тысячы людзей выйшлі на вуліцы, каб далучыцца да пратэстоўцаў, якія ўжо некалькі дзён застаюцца ў намётах, усталяваных на плошчы Таксім.
Былы кіраўнік Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла сёньня раніцай быў шпіталізаваны ў сувязі з лёгачнай інфэкцыяй.
Прэзыдэнт Перу Альянта Умала адмовіўся памілаваць былога кіраўніка краіны Альбэрта Фухімору, які адбывае 25-гадовае зьняволеньне.
Па ўсёй Турэччыне пракацілася хваля пратэстаў і дэманстрацыяў. Іх удзельнікі патрабуюць адстаўкі ўраду прэм’ер-міністра Рэджэп Таіпа Эрдагана,
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб некаторых пытаньнях дзейнасьці Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь». У адпаведнасьці зь ім, колькасьць чыноўнікаў прэзыдэнцкай адміністрацыі мае скараціцца на 25%. Адмыслоўцы заяўляюць, што скарачэньне чыноўніцкага апарату адбываецца галоўным чынам на паперы.
Расея пракрэдытуе мадэрнізацыю беларускіх прадпрыемстваў, але толькі тых, зь якімі расейцы хочуць мець супольныя праекты.
Турэцкі пісьменьнік Архан Памук, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 2006 год, лічыць, што шматдзённыя антыўрадавыя пратэсты, якія праходзяць на плошчы Таксім у Стамбуле, зьяўляюцца адначасова і змаганьнем за пашану народнай памяці.
Муж каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II прынц Філіп тэрмінова шпіталізаваны вечарам у чацьвер.
7 чэрвеня ў Менску ладзіцца ўрачысты прыём у гонар 20-годзьдзя з дня стварэньня Партыі БНФ. Імпрэза ладзіцца ў офісе партыі. Якія падставы існуюць для гэтага юбілею?
Амбасадар Расейскай Фэдэрацыі Аляксандар Сурыкаў сёньня на сваёй прэсавай канфэрэнцыі пацьвердзіў, што беларускія ўлады па-ранейшаму просяць у Расеі крэдыт на мадэрнізацыю прамысловасьці.
Кіраўнік нацыянальнай выведкі ЗША Джэймс Клэпэр прызнаў, што ўлады краіны атрымліваюць зьвесткі пра карыстальнікаў інтэрнэт-кампаній.
Пасьля вяртаньня ў Турэччыну з турнэ па краінах Паўночнай Афрыкі, прэм'ер-міністар Рэджэп Тайіп Эрдаган запатрабаваў спыніць антыўрадавыя пратэсты ў краіне.
Улады Турцыі ня маюць намеру адмаўляцца рэканструкцыі парку ў цэнтры Стамбулу. Менавіта гэтыя пляны стала прычынай першых маніфэстацыяў, якія потым перарасьлі ў масавыя акцыі пратэсту па ўсёй краіне.
Аднак, для гэтага трэба спачатку ўнесьці папраўкі ў Канстытуцыю Мьянмы.
Цэнтральнае тэлебачаньне Паўночнай Карэі пачало вяшчаньне ў Facebook. Канал даступны па ўсім сьвеце.
У Турэччыне працягваюцца пратэсты супраць ураду Рэджэпа Эрдагана. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі ўраду і пакараньня асобаў, вінаватых у жорсткіх рэпрэсіях супраць маніфэстантаў.
«Матывы Каспарава відавочныя: за апошні год узровень рэпрэсій у Расеі рэзка вырас, і па колькасьці палітвязьняў Расея абагнала Беларусь,» — пракамэнтаваў рашэньне Гары Каспарава не вяртацца ў Расею апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў.
На сайце svaboda.org адбылася онлайн-канфэрэнцыя лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.
Сёньня ў Жэнэве павінна было адбыцца галасаваньне краін, якія ўваходзяць у Раду ААН па правах чалавека, па пытаньні працягненьня альбо спыненьня мандату спэцдакладчыка Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў Міклаша Харасьці аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Аднак учора ўвечары было вырашана перанесьці галасаваньне на тыдзень – на 13 чэрвеня.
6 чэрвеня КНДР выступіла з прапановай аб перамовах, накіраваных на нармалізацыю дачыненьняў з Паўднёвай Карэяй.
Белы дом асудзіў апэрацыю сырыйскіх урадавых войскаў па ўзяцьці стратэгічна важнага горада Кусэйр. У заяве адзначаецца, што вайсковыя посьпехі Асада былі б немагчымыя без падтрымкі Ірана і лібанскага шыіцкага руху "Хэзбала".
Пракурорскія работнікі прапануюць друкаваць у СМІ зьвесткі пра прыбыткі асобаў, якія прэтэндуюць на кіроўныя пасады. З гэтай ініцыятывай яны зьвернуцца ў Генэральную пракуратуру.
Загрузіць яшчэ