Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркмэністан: зьявіўся першы парлямэнтар не ад кіроўнай партыі


Ашгабад, ілюстратыўнае фота
Ашгабад, ілюстратыўнае фота

У Туркмэністане ўпершыню з моманту здабыцьця краінай незалежнасьці ў 1991 годзе у парлямэнт абраны дэпутат, які не зьяўляецца сябрам кіроўнай партыі.

Авэзмамэд Мамэдаў — прадстаўнік «Партыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў», якая была створаная не так даўно. Ён перамог на давыбарах у Лебапскім вілаяце — на ўсходзе краіны.

Цягам апошніх 20 зь лішкам гадоў у Туркмэністане была толькі адна афіцыйна зарэгістраваная палітычная партыя — Дэмакратычная, якую некалі сфармавалі з Камуністычнай партыі.

Пасьля таго, як прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў заявіў, што краіне неабходная двухпартыйная сыстэма, у жніўні 2012 зьявілася «Партыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў».

Крытыкі цяперашняга туркмэнскага кіраўніцтва мяркуюць, што ніякіх рэальных зьменаў у краіне не адбываецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG