Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індэкс міру: сілаў бясьпекі ў Беларусі зашмат


Ва Ўсясьветным індэксе міру за 2013 год Беларусь на 96-ым месцы.

Глябальны індэкс міру (GPI) выпрацоўваецца ў выніку ацэнак краінаў паводле іх міралюбнасьці, а таксама шэрагу паказчыкаў, якія вызначаюць узровень гвалту ў грамадзтве. Індэкс GPI ўлічвае як унутраныя, так і зьнешнія фактары, і ахоплівае 99% насельніцтва сьвету. Індэкс складаецца Інстытутам эканомікі і міру (IEP) – незалежнай, беспартыйнай, некамэрцыйнай дасьледчай арганізацыяй, якая мае офісы ў Нью-Ёрку і ў Сэўле.

Паводле GPI, самай мірнай краінай лічыцца Ісьляндыя, за ёй ідуць Данія і Новая Зэляндыя. Апошнім у рэйтынгу – на 162 месцы – стаіць Аўганістан.

У параўнаньні зь леташнім індэксам, сытуацыя у Расеі (155 месца) і Ўкраіне (111) пагоршылася. А вось Беларусь крыху палепшыла свае паказчыкі, і перамясьцілася са 109 месца летась на 96-е, апярэджваючы Армэнію, але адстаючы ад Малдовы і Казахстану. Паляпшэньне паказчыка для Беларусі аўтары дасьледаваньня тлумачаць зьмяншэньнем узроўню злачыннасьці, але тут жа зьвяртаюць увагу на вялізную колькасьць спэцслужбаў і «высокія суадносіны колькасьці ўнутраных сілаў бясьпекі да колькасьці насельніцтва». Таксама нагадваецца пра «жорсткае падаўленьне народных пратэстаў у часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году» і ролю сілаў бясьпекі у часе «парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку 2012 году».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG